Ворша – адзіны горад абласнога падпарадкаваньня на Віцебшчыне, дзе прыпынкі ў гарадзкім грамадзкім транспарце агучваюцца толькі на расейскай мове. У Віцебску, Полацку, Наваполацку ды іншых гарадох прыпынкі аб’яўляюць па-беларуску.

Студэнты Віцебскай дзяржаўнай вэтэрынарнай акадэміі пацікавіліся, ці будзе выхаваўчы аддзел навучальнай установы ладзіць якія-небудзь імпрэзы з нагоды Хэлоўіна – “маскарад альбо дыскач”. І атрымалі суровы адказ: Хэлоўіна ня будзе, 2 лістапада прыходзьце… у піянэрскіх касьцюмах.

У Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла прэзэнтацыя зборніка вершаў паэта Алеся Замкоўскага «Наступны прыпынак». На сустрэчу сабралася шмат студэнтаў і выкладчыкаў Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а таксама артысты і супрацоўнікі тэатру Якуба Коласа, дзе аўтар працуе кіраўніком літаратурна-драматычнай часткі.

Прэзэнтацыю ў Віцебску свайго шостага раману “Ноч” Віктар Марціновіч пачаў з парады не набываць гэтую кніжку і пакінуць яе тым, хто сапраўды прагне. За “Ноччу” ў выніку ўтварылася салідная для Віцебску чарга. Не такая, як да менскай “Акадэмкнігі”, але вельмі прагная. Рэліз “Ночы” адбыўся 18 кастрычніка ў віцебскім “Бітлз-клюбе” пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў наведаў 25 верасьня Віцебск, дзе прэзэнтаваў чытачам свае новыя кнігі – “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань” і “Танцы над горадам”. Сустрэчы адбыліся ў Віцебскай абласной бібліятэцы і арт-пабе “Торвальд”.