“За жывы гук”. Ці трэба ў Беларусі забараніць выкананьне “пад фанэру”?
За месяц да адкрыцьця “Славянскага базару ў Віцебску” ў інтэрнэце зьявілася пэтыцыя “За жывы гук”. Яе аўтары заклікаюць унесьці зьмены ў заканадаўства Беларусі, каб забараніць выкарыстаньне “фанаграмаў гукавога запісу на ўсіх культурных мерапрыемствах падчас музычных выступаў”. “Выступаюць яны – сорамна нам”, – сьцьвярджаюць аўтары.
У Віцебску прайшла сустрэча зь «беларускім афрыканцам»
У межах курсаў «Мова нанова» адбылася сустрэча зь вядомым беларускім тэлевядоўцам і музыкам Андрусём Такіндангам. Многім беларусам ён спадабаўся ў якасьці вядоўцы рубрыкі «Беларуская мова» ў праграме «Наша раніца», што выходзіла на беларускам канале АНТ на працягу 5 гадоў.
Па-беларуску прыгожа сказаць можна пра ўсё. Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Віцебску сваю новую кнігу
Вінцук Вячорка, адзін з распрацоўшчыкаў сучаснай вэрсіі беларускага клясычнага правапісу і вядомы беларускі мовазнаўца, а таксама журналіст, правёў у Эўрапейскім клюбе прэзэнтацыю сваёй новай кнігі «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі».
“Можа выклікаць нэгатыўную рэакцыю…” Атрыманы адказ на зварот аб перайменаваньні ленінкі
Аўтары пэтыцыі аб перайменаваньні Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна і наданьні ёй імя Францішка Скарыны атрымалі адказ з галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы аблвыканкаму. Чыноўнікі палічылі гэтую “прапанову на дадзены момант немэтазгоднай”.
Біць у званы – адказная справа. У віцебскім храме прайшоў майстар-кляс па перазвоне
20 траўня ва Ўсьпенскім саборы Віцебску ў межах акцыі «Белая кветка» прайшоў бясплатны майстар-кляс па перазвоне. Сама акцыя насіла дабрачынны характар. Усе грошы, атрыманыя ад продажу вырабаў ручной працы, павінны пайсьці на дапамогу цяжкахворым дзецям. Узяць удзел у акцыі і майстар-клясе мог кожны ахвотны.