Віцебчукі зьбіраюць подпісы за перайменаваньне “ленінкі” ў бібліятэку імя Францішка Скарыны
На інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад” 1 красавіка пачаўся збор подпісаў за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Францішка Скарыны.
Паштоўка “Віцебск. Прывітаньне зь Беларусі” зьявіцца ў сэрыі “Гарады Беларусі”
Гэта будзе ўжо чацьвертая паштоўка цыклю. Раней у продажы зьявіліся карткі, прысьвечаныя Менску, Пінску і Брэсту. Чарга за Віцебскам. Каб зрабіць якасны макет, стваральнікі зьбіраюць грошы на краўдфандынгавай пляцоўцы “Талака”. На 30 сакавіка праект сабраў ужо 99% патрэбных сродкаў.
Вінцук Вячорка сустрэўся з жыхарамі Полацку
У полацкай кавярні «Разлог» 13 сакавіка прайшла сустрэча палачан зь беларускім палітыкам і мовазнаўцам, лідэрам партыі БНФ з 1999 па 2007 гады Вінцуком Вячоркам. Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі да сьвяткаваньня стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году. Арганізавала сустрэчу грамадзянская ініцыятыва палачан, аматараў беларускай мовы «Жывая мова».
“Гэта ўсё Ада!” У Віцебску адкрылася выстава з пленэру ў Лужках
У Віцебскім мастацкім музэі 21 лютага адкрылася выстава “Гісторыя аднаго мястэчка. Галакост”, на якой прэзэнтуюцца мастацкія працы з пленэру ў Лужках. Пленэр адбыўся на Шаркоўшчыне летась. І гэта быў ужо 29-ы пленэр, які зладзіла старшыня культурна-асьветніцкага Цэнтру імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак. Яна прысутнічала на вэрнісажы.
Віцябляне ў Дзень матчынай мовы напісалі агульнанацыянальную дыктоўку
У Віцебску 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, каля паўсотні чалавек напісалі Агульнанацыянальную дыктоўку. Імпрэза адбылася ў Віцебскай абласной бібліятэцы і ладзілася ў маштабах усёй краіны ў 11-ты раз. Для напісаньня быў прапанаваны тэкст Янкі Скрыгана “Вясковая раніца” – усе справіліся “на выдатна”.