Субота, 09 Снежань 2023

У «спіс экстрэмістаў» уключылі 65-гадовую пенсіянерку з Шумілінскага раёна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Якім чынам яна пакарала 65-гадовую жыхарку Шуміліншчыны, застаецца не вядомым. У «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне. Санкцыі арт. 369 прадугледжваюць пакаранне штрафам, арыштам абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам або пазбаўленне волі таксама са штрафам і на такі самы тэрмін. Санкцыі арт. 369 прадугледжваюць арышт, папраўчыя работы і абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Ёсць верагоднасць, што падставай для крымінальнай справы сталі публікацыі жанчыны ў сацыяльных сетках, сярод якіх – карыкатурныя выявы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Не выключана таксама, што жанчыну раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч.2 арт.19.11, калі ўвагу сілавікоў прыцягнула яе актыўнасць у інтэрнэце: Зоя Баранава падпісана на шэраг груп у сацыяльных сетках, якія ў Беларусі абвешчаны «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі рэсурсамі».

Марына Костка