Праваабаронцы прызналі 53-гадовага віцябляніна Антона Сомава, затрыманага ў Віцебску 30 верасня, палітычным зняволеным. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцара. Зараз Антон Сомаў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна ў Менску. Кадры яго затрымання з'явіліся на канале «Жулики Беларуси».

«Родныя зняволеных становяцца перад выбарам — ці ставіць сваё жыццё на паўзу, пакуль любімы чалавек у турме, ці жыць толькі перадачамі і спатканнямі», — заўважае Кацярына Людвіг. Яе мужу, актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю, далі сем год узмоцненага рэжыму. Пра затрыманне на канспіратыўнай кватэры, трывожнае чаканне навін з калоніі і каханне, мацнейшае за абставіны, — у інтэрв'ю «Нашай Нівы».

29 верасня ў кіеўскім «Цэнтры грамадзянскіх свабод» прайшла сустрэча, прысвечаная палітычным зняволеным у Беларусі. На імпрэзе прысутнічалі людзі, неабыякавыя да лёсу беларусаў, якія трапілі пад рэпрэсіі з палітычным падтэкстам.

23 верасня суд Чыгуначнага раёну Віцебску павінен быў разгледзець заяву адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу №9 аб змене меры пакарання для палітвязня-музыкі Ігара Банцара. Яго вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Суд не адбыўся.

Рок-музыку Ігара Банцэра выпусцілі са штрафнога ізалятара, дзе ён правёў апошнія 40 дзён. Гарадзенец расказаў, што за парушэнні яго збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калонію. Такога рашэння дамагаецца адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №9 Віцебску, дзе адбывае пакаранне палітвязень. Банцэра вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Рашэнне будзе прымаць суд Чыгуначнага раёну Віцебску 23 верасня.