Палітвязень Ігар Аліневіч, якога трымаюць ў віцебскай калёніі «Віцьба-3», нядаўна быў пераведзены ў іншы атрад, у які раней трапілі некаторыя былыя начальнікі, міліцыянты, пракуроры і судзьдзі. Паводле Ігара Аліневіча, паводзяцца яны цяпер гэтак, што пра былы высокі статус ніхто б не здагадаўся.

Палітвязьню Андрэю Гайдукову, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі №19, дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з роднымі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла ягоная маці Вольга Гайдукова.

Праваабаронцы Віцебску даслалі віншавальныя паштоўкі беларускім палітвязьням: «Віцебскія праваабаронцы шчыра віншуюць Вас са сьвятам Божага нараджэньня і Новым 2015 годам. Жадаем Вам здароўя і ўдач у Новым годзе. Трымайцеся», – напісалі яны кожнаму з шасьці чалавек, якія ўтрымліваюцца за кратамі за свае палітычныя перакананьні: Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенку, Юрыю Рубцову.

Палітвязень Ігар Аліневіч, асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму, сустрэўся з бацькамі ў калёніі “Віцьба-3″. Гэта было доўгатэрміновае спатканьне, але замест звычайных 3 сутак яно доўжылася толькі суткі.

Заклапочанасьць наконт умоваў утрыманьня пад вартай вязьня Ігара Аліневіча выказала дэпутатка парлямэнту ФРГ Марылуізэ Бэк. Яна напісала ліст амбасадару Беларусі ў Нямеччыне з патрабаваньнем стварыць годныя ўмовы турэмнага ўтрыманьня палітвязьню.