- Калі мы нічога не вырабляем, то мы будзем гандляваць тым, што будзе прадавацца, бо няма ніякага сэнсу гандляваць тым, што немагчыма прадаць. Кожны павінен разумець, што нават зусім маленечкі бізнэс немагчыма прымусіць разгружаць склады той вытворчасьці, якая напрацавала на склад. І калі фірменныя крамы прадпрыемстваў без усіх нацэнак і надбавак ня могуць прадаць свой тавар, то як мы зможам яго прадаць, калі нам зробяць яшчэ базавую надбаўку на гэты тавар?
Адносна ВУП, Ірына Яскевіч кажа, што трэба зьмяняць заканадаўства, рабіць больш ільготнымі падаткі і гэтак далей. Каб бізнэс не заставаўся пустым словам.
Крыніца: Радыё Рацыя