У Наваполацку затрыманы яшчэ адзін удзельнік страйку на «Нафтане» – Аляксандр Сакалоў
У Наваполацку затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка стачкі на прадпрыемстве «Нафтан» Аляксандра Сакалова. Пра гэта паведаміў стачкам на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Паведамляецца, што ён быў затрыманы па справе відэароліка, знятага ў падтрымку галасавання на платформе «Голас». Навапалачаніна, як і іншых затрыманых, вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні (арт. 24.34 КаАП).
«Дзяржаўнае прадпрыемства – тая ж турма». Навапалачанка Вінакурава далучылася да страйку
На наваполацкім «Паліміры» Алена Вінакурава адпрацавала 31 год, у апошні час – кантралёрам якасці ў цэху 604. 29-га сакавіка яна вымушана прапусціла працу: у той дзень яе судзілі за нібыта несанкцыянаваны адзіночны пікет. Але адміністрацыя прадпрыемства не палічыла гэта важкай прычынай – жанчыне паставілі прагул, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
У Віцебску ладзілі страйк кіроўцы смеццявозаў – на «Спецаўтабазе» ўпалі заробкі
На пачатку тыдня ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя аб тым, што на прадпрыемстве «Спецаўтабаза» у Віцебску нібыта адбылася забастоўка. Як паведамляецца, прычына незадаволенасці працаўнікоў – малыя заробкі. FINANCE.TUT.BY спраўдзіла, ці так гэта.
Віцябляне патрабуюць не звальняць доктара Мартава
Петыцыя да ўладаў з патрабаваннем не звальняць з пасады загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскага клінічнага шпіталя хуткай дапамогі Уладзіміра Мартава за адзін дзень сабрала паўтары тысячы подпісаў. Доктару Мартаву не працягваюць працоўны кантракт. Ён будзе звольнены ад 3 красавіка.
Гаспадара БЧБ-хаты звольнілі з працы
Жыхара вёсцы Алёшча Полацкага раёну Анатоля Каханчыка, які пафарбаваў фасад сваёй хаты ў бел-чырвона-белыя колеры, звольнілі з працы. Ён 38 гадоў адпрацаваў на чыгунцы. Не дапрацаваў да пенсіі тры гады.