Суд прызнаў банкрутам аб'яднанне вытворцаў ільновалакна Віцебскай вобласці
Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў ААТ «Віцебскабллён» банкрутам і вынес рашэнне аб яго ліквідацыі. Агульны сход акцыянераў даўжніка сам ініцыяваў зварот у суд для пачатку афіцыйнага скасавання вытворчага аб'яднання. Запазычанасці аб'яднання складаюць 627 тыс. рублёў. Пра гэта піша statuspro.by.
Улады сцвярджаюць, што сярэднямесячны заробак на Віцебшчыне дасягнуў 505 долараў
Згодна са статыстычнымі дадзенымі, сярэдняя налічаная заработная плата ў Віцебскай вобласці па стане на кастрычнік 2021 году склала 1244,1 руб., або 505,1 долара ЗША. Аднак паводле звестак агульнарэспубліканскага банку вакансій па рэгіёну, каля 30% наймальнікаў гатовыя плаціць новапрынятым работнікам ад 400 да 500 рублёў.
Прафсаюзнага лідара «Нафтану» Аляксандра Балонкіна звольнілі: суткі за кратамі палічылі за прагул
Намеснік першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) работнікаў ААТ «Нафтан» Аляксандр Балонкін быў звольнены з прадпрыемства 4 лістапада. Як паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Незалежны Прафсаюз Наваполацк», на заводзе ён адпрацаваў больш за 19 гадоў, да заканчэння кантракту заставалася менш за тры месяцы. Загад аб звальненні падпісаў генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Сойка. У Балонкіна – трое няпоўнагадовых дзяцей.
Праваабаронца Левінаў: парушэнне працоўнага заканадаўства можа прывесці да аварыі ў інфекцыйным шпіталі
Праваабаронца Павел Левінаў падчас правядзення маніторынгу захавання правоў чалавека ўстанавіў, што ў Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай больніцы груба парушаюцца працоўныя правы тэхнічнага персаналу ўстановы. Паспрабаваў дамагчыся справядлівасці, але натыкнуўся на бюракратызм і фармалізм з боку гарадской пракуратуры і абласнога ўпраўлення інспекцыі працы.
Заходнія санкцыі негатыўна паўплывалі на ўмовы працы зняволеных у беларускай пенітэнцыярнай сістэме
Гісторыя з пасёлка Віцьба, дзе зняволеныя мясцовай папраўчай калоніі №3 сутыкнуліся з нетрывіяльнымі праблемамі з-за вялікай палітыкі. І падобная сітуацыя зараз назіраецца бадай у кожнай установе беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, піша «Магілёўская вясна».