«Не захацеў даваць паказанні на іншых». Што вядома пра нафтанаўца, які засіліўся праз ціск сілавікоў
Жыхар Полацка і былы ўдзельнік забастоўкі Уладзімір Крысёнак 30 мая скончыў жыццё самагубствам. Перад гэтым яго затрымлівалі сілавікі: прымушалі даць паказанні і пагражалі вялікім тэрмінам у калоні. Пра трагедыю піша “Наша ніва”.
У бліжэйшы час Міёрскі металапракатны завод можа стаць банкрутам
04 мая эканамічны суд Віцебскай вобласці паведаміў Міёрскі металапракатны завод аб тым, што ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" падаў іск у суд аб прызнанні завода эканамічна незаможным (Банкротам).
Улады ліквідавалі і высілілі з офіса Арганізацыю незалежнага прафсаюза "Нафтана"
25 мая ў Наваполацку з офіса высялялі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу "Нафтана". Але праўладныя прафсаюзныя структуры працягваюць сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў работнікаў прадпрыемства.
Работнікі «Нафтана»: прадпрыемства спыніць сваю працу на працягу 2-3 месяцаў
Апошнім часам працоўныя ВА "Нафтана" (Наваполацк) паведамляюць праваабаронцам аб катастрафічнай сітуацыі на горадаўтваральным прадпрыемстве. Яны называюць прычыну спынення аб'яднання - перапоўненасць складоў з-за адсутнасці рынкаў збыту. Гэта следства санкцый, якія былі ўведзены еўрапейскімі краінамі ў адносінах да Беларусі за ўдзел у расійска-ўкраінскай вайне на баку Расіі. Паралельна ўлады ізалююць на 2 месяца Старшыню Незалежнага прафсаюзу “Нафтана” Вольгу Брыцікаву.
Улады запісалі ў дармаеды 12 тысяч жыхароў Віцебскай вобласці
У Віцебскай вобласці налічылі каля 12 000 працаздольных грамадзянаў, «не занятых у эканоміцы», якія вымушаныя будуць аплачваць падвышаныя рахункі за камнульныя паслугі. Пра гэта заявіў старшыня камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Хрыстафораў.