Беларусы патрабуюць аднавіць на працы галоўнага ўрача БХМД Віцебску Сяргея Лазара
Беларусы зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй з патрабаваньнем аднавіць на працоўным месцы звольненага 30 красавіка галоўнага ўрача Віцебскай больніцы хуткай мэдычнай дапамогі (БХМД) Сяргея Лазара, а таксама – спыніць уціск і запалохваньне мэдыкаў, якія расказваюць журналістам пра сваю працу падчас пандэміі каронавірусу.
Аршанскі льнокамбінат шукае швачак для пашыўкі мэдычных масак
Упраўленьне працы, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва Аршанскага райвыканкаму інфармуе інфармуе аб магчымасьці працаўладкаваньня на Аршанскі льнокамбінат. Запрашаюць працаўнікоў, якія маюць спэцыяльнасьць «швачка» альбо маюць досьвед працы на швачным абсталяваньні – каб шыць засьцерагальныя маскі, паведамляе «Аршанская газэта».
Дзяржкантроль правярае, ці адпаведныя заробкі атрымліваюць лекары
Супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю Віцебскай вобласьці выявілі факты неабгрунтаванага зьніжэньня заробкаў мэдыкам, якія працуюць зараз з падвышанай нагрузкай. Пра недаплаты супрацоўнікам мэдычных установаў кантралёры даведаліся падчас «гарачай лініі», паведамляе афіцыйны сайт КДК РБ.
Інспэкцыя працы «ня ўгледзела парушэньняў» правоў працоўных на «Полацак-Шкловалакно»
Адміністрацыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» не дапушчае прадстаўніка Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў камісію па вядзеньні калектыўных перамоваў. Але Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы лічыць, што наймальнік правоў працоўных на калектыўныя перамовы не парушае.
Раман Кузьмянкоў, які ладзіў пікет «Па 500 тут няма», атрымаў падзяку ад Мінпрацы
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падзякавала аршанцу Раману Кузьмянкову «за актыўную жыцьцёвую пазыцыю» і «выказаныя прапановы па прыцягваньні не занятых у эканоміцы грамадзян у працоўную дзейнасьць». «Гэта ўжо цікава, але эфэкту ня будзе, давядзецца працягваць», – гэтак адрэагаваў Кузьмянкоў на атрыманую падзяку.