Новым кіраўніком Свабоднага прафсаюзу Беларускага стаў актывіст з Полацку
У Менску 28 ліпеня адбыўся XII зьезд Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Старшынём СПБ на альтэрнатыўнай аснове быў абраны Мікола Шарах, які раней зьяўляўся намесьнікам старшыні СПБ па Віцебскай вобласьці.
У Полацку арыштавалі маёмасьць суполкі Свабоднага прафсаюзу
Судовыя выканаўцы 18 ліпеня арыштавалі частку маёмасьці Свабоднага прафсаюзу Беларускага з офіса першаснай арганізацыі працоўных заводу “Полацак-Шкловалакно”. Патрабаваньні да прафсаюзу выстаўленыя адміністрацыяй прадпрыемства і зьвязаныя зь вяртаньнем судовай пошліны за разгляд справы пра забарону страйку. Арыштаваная і забраная маёмасьць ацэненая ў 85 рублёў.
На Віцебшчыне за месяц звальняюць больш за 8 тысяч працаўнікоў – статыстыка
Паводле дакладу “Сацыяльна-эканамічнае становішча Віцебскай вобласьці ў студзені-траўні 2018 году”, толькі ў красавіку гэтага году колькасьць звольненых працаўнікоў дасягнула 8 тыс. 390 чалавек. Гэта на дзьве тысячы чалавек больш, чым уладкаваных на працу.
Віцебскі лідэр прафсаюзу РЭП: Справа супраць Фядыніча і Комліка змайстраваная зь нічога
У Віцебску 9 ліпеня адбылася сустрэча сябраў мясцовай філіі прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай электроннай прамысловасьці (РЭП). Прысутнічала больш за дзясятак актывістаў арганізацыі на чале з Георгіем Разумавым, кіраўніком філіі. Свайго офіса віцебская прафсаюзная суполка пазбавілася летась, таму сустракаліся на «нэўтральнай тэрыторыі» – у кафэ.
Былая работніца «Шкловалакна» спрабуе праз суд дамагчыся кампэнсацыі за страту здароўя
Пазоўную заяву Алены Палаўчэні наконт выплаты кампэнсацыі за атрыманае прафзахворваньне на ААТ «Полацак-Шкловалакно» суд гораду Полацку пачаў разглядаць тры месяцы таму. 5 ліпеня было прынятае чарговае рашэньне пра прыпыненьне працэсу: жанчыне прапанавана нанова прайсьці мэдычны агляд. Працаўніца зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне, вынесенае судзьдзёй Ірынай Даротка.