Адміністрацыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» апячатала электрычныя разэткі і ўключальнік сьвятла ў офісе Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ). Падзея адбылася 9 красавіка, акурат у той дзень, калі першасная арганізацыя работнікаў заводу адзначала 19 гадоў з дня стварэньня.

Прадпрымальніца і старшыня незарэгістраванага прафсаюзу “Разам” Ірына Яскевіч адчыніла ў Віцебску базавы цэнтар падтрымкі прадпрымальніцтва “Віцебскі дзелавы партнэр”. Мяркуе, што арганізацыя будзе трымацца на належным узроўні і прыносіць карысьць усім прадпрымальнікам гораду.

Каля 15-ці гадоў адпрацавала ткачыхай на полацкім «Шкловалакне» Алена Палаўчэня. У 2012 годзе яна звольнілася па стане здароўя, а ў 2014-м у яе выявілі прафэсійнае захворваньне са стратай працаздольнасьці ў 30%.

Суполка Свабоднага прафсаюзу на полацкім «Шкловалакне» стала непажаданай структурай ня толькі для кіраўніцтва прадпрыемства. Да ліку перасьледнікаў актыўна далучыліся мясцовыя ўлады, міліцыя. Па дапамогу ў ліквідацыі пяршоўкі намесьнік старшыні Полацкага райвыканкаму Пётар Пяткевіч зьвярнуўся ў адміністрацыю прэзыдэнта і да полацкай дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, старшыні камісіі па заканадаўстве Натальлі Гуйвік.

Дзяржаўны орган выканаўчай улады прыпыніў з 1 сакавіка апэрацыі па банкаўскім рахунку Свабоднага прафсаюзу работнікаў ААТ «Полацак-Шкловалакно». Прафсаюз падаў скаргу ў пракуратуру, бо лічыць гэта парушэньнем беларускага заканадаўства. «Супрацьдзеяньне дзяржаўных органаў ня можа прыпыніць дзейнасьць свабоднага прафсаюзу», - заяўляюць прафсаюзныя лідэры.