Рабочыя ААТ «Полацак-Шкловалакно», арганізаваныя ў Свабодны прафсаюз (СПБ), накіравалі ў Полацкі райвыканкам заяву аб масавым мерапрыемстве. Сябры Свабоднага прафсаюзу маюць намер правесьці пікет салідарнасьці з арыштаванымі актывістамі прафсаюзу РЭП і супраць дыскрымінацыі працоўных заводу «Шкловалакно».

Работнік Наваполацкага парку культуры і адпачынку, які зваліўся зь вялікай вышыні падчас дэмантажу шатра цырку, ад атрыманых траўмаў памёр у шпіталі.

Старшыня незарэгістраванага прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў “Вместе” (“Разам”) Ірына Яскевіч у складзе міжнароднай дэлегацыі сёлета наведала далёкі Сэнэгал. Наш карэспандэнт сустрэўся з лідэркай прафсаюзнага руху і папрасіў яе падзяліцца сваімі ўражаньнямі і досьведам.

Дырэкцыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» вядзе псыхалягічны тэрор у адносінах да рабочых сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага. А інспэкцыя працы імкнецца гэтага не заўважаць і ўтойвае ад працоўных матэрыялы адміністрацыйнага расьсьледаваньня дзеяньняў службовых асобаў заводу «Шкловалакно».

У траўні завадчане чакалі зарплату толькі за сакавік. Такое становішча рэчаў іх мала задавальняе, і на «гарачую лінію» ў рэдакцыю газэты «Беларускi час» паступіў чарговы зварот.