Дырэктар Віцебскага бізнэс-цэнтру Леанід Шур прапануе ў сваім допісе ўвесьці падатковыя канікулы для прадпрымальнікаў-навічкоў, замяніць чыноўнікаў на бясплатныя чат-боты – для зручнасьці інвэстараў, і зрабіць ангельскую мову трэцяй дзяржаўнай мовай. Ці пацяплее бізнэс-клімат на Віцебшчыне і ва ўсёй Беларусі ў 2018 годзе?

Прадстаўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) на знак пратэсту пакінулі паседжаньне Савету пры Міністэрстве працы. Пра падзею распавёў намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага па Віцебскай вобласьці Мікола Шарах.

У Віцебскім абласным судзе 12 сьнежня вынесенае вызначэньне, згодна зь якім рабочым заводу ААТ «Полацак-Шкловалакно» адмоўлена ў разглядзе ў Вярхоўным судзе законнасьці іх страйку. Прычынай адмовы, на думку суду, сталі прапушчаныя тэрміны абскарджаньня рашэньня Віцебскага абласнога суду і нявыплата судовай пошліны.

У кастрычніку намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Віцебскай вобласьці складала ўсяго 710 рублёў 10 капеек, або каля 355 даляраў ЗША.

Першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) работнікаў ААТ «Полацак-Шкловалакно» абскардзіла рашэньне Віцебскага абласнога суду аб прызнаньні страйку незаконным. Работнікі прадпрыемства – члены СПБ з гэтым рашэньнем не пагадзіліся і зьвярнуліся з касацыйнай скаргай у Вярхоўны суд.