Няшчасны выпадак адбыўся ў Наваполацку падчас рамонту аднаго з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на вуліцы Блахіна. Паводле папярэдняй вэрсіі праваахоўных органаў падчас дэмантажу парэнчаў лесьвіцы на чацьвёртым паверсе іх часткі выкідалі ў акно. У выніку адзін з рабочых быў сьмяротна траўмаваны скінутым элемэнтам парэнчаў.

Суд Заводзкага раёну Менску задаволіў скаргу былой работніцы ААТ «Полацак-Шкловалакно» Алены Палаўчэні на незаконныя дзеяньні Міністэрства аховы здароўя.

Віцебскі прадпрымальнік і ўладальнік цырульні “Ірыс” Анар Іваноў апавясьціў 19 лістапада гарадзкія ўлады аб пачатку галадоўкі. Ён хоча дамагчыся адмены дзяржрэгістрацыі памяшканьня, якое арандуе для свайго бізнэсу цягам апошніх 20 гадоў. Іваноў мяркуе, што рэгістрацыя, якая адбылася ў 2011 годзе, была незаконнай і прайшла з выкарыстаньнем карупцыйных схем.

Каб неяк выжыць, віцебскім таксістам даводзіцца працаваць па двум пуцявым лістам, а то і дурыць пасажыраў. Сытуацыя настолькі жаласьлівая, што ўжо самі таксісты прапануюць зачыніць прыватныя сэрвісы таксі ды вярнуцца да адзінай дзяржаўнай службы 161. Але – ці добра будзе?..

На дзьверы офіса Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) 9 лістапада працадаўца ААТ «Полацак-Шкловалакно» павесіў свой замок. Доступ рабочых заводу да дакумэнтаў і абсталяваньня прафсаюзу цяпер перакрыты. Усе прапановы прафсаюзу аб працягваньні дамовы арэнды офіса адміністрацыя заводу адхіляе.