Паведамленне пра паседжанне супольнай працоўнай групы апублікавала газета «Витебские вести». У ім гаварылася пра візіт у Віцебск дэлегацыі на чале з віцэ-прэм'ерам урада Рэспублікі Крым Георгіем Мурадавым. Ён падкрэсліў, паводле выдання, што гэты візіт пацвердзіў жадання « актывізаваць партнерства ў розных сферах». У прыватнасці, вялося пра больш шарокае выкарыстанне «курортных магчымасцяў».
Беларускі бок падчас сустрэчы прадстаўляла намесніца старшыні віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. Яна падкрэсліла, што супрацоўніцтва з Рэспублікай Крым пачалося яшчэ два гады таму, і ўвесь час падмацоўваецца ўсё новымі пагадненнямі.
Якія наступствы могуць мець гэтыя пагадненні для іміджу краіны на міжнароднай арэне?
Па-першае, у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і статута ААН, Крым юрыдычна лічыцца часткай Украіны. Прамыя пагадненні з Саветам міністраў Рэспублікі Крым як органам кіравання тэрыторыі, не прызнанай на міжнародным узроўні, могуць прывесці да дыпламатычных і эканамічных наступстваў для Беларусі. Краіны, якія падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, могуць успрымаць падобныя пагадненні як парушэнне міжнароднага права.
Па-другое, нават калі мэтай супрацоўніцтва з'яўляецца абмен досведам у сферах адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці і лагістыкі, падобныя дзеянні ствараюць прэцэдэнт прамога ўзаемадзеяння з рэгіёнамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Гэта можа прывесці да санкцый або пагаршэння дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і краінамі, якія не прызнаюць анэксію Крыма Расіяй.
Падпісаны выніковы пратакол таксама можа быць выкарыстаны як юрыдычны доказ парушэння міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, што ўскладняе знешнепалітычную сітуацыю для Беларусі.
Віктар Яшын