Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сваім сайце. У яго ўключылі асабістую старонку ў "Одноклассниках" жыхара Верхнядзвінскага раёна Уладзіміра Клопава (згодна з рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 15 жніўня). І старонку віцяблянкі Юліі Кухто у Facebook (згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 14 жніўня). 

Віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка атрымаў адказ ад Пракурора Лепельскага раёна Віталя Жыгімонта на свой зварот у гэтую ўстанову. Як вынікае з дакумента, факты, выкладзеныя заяўнікам, пацвердзіліся: рэдакцыя раённай газеты насамрэч стала «распаўсюднікам экстрэмізму», бо выкарыстоўвала фотаздымкі з вадзянымі знакамі партала, кантэнт якога ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Але пракуратура лічыць, што пакараць адказных асобаў немагчыма.

Відэаблог называецца няўцямна: «Свята место». У анонсе да аднаго з відэаролікаў гаворыцца, што аўтар «выведет на чистую воду «змагаров» и покажет картину мира со своего места». Святаслаў Міхайлаў займае месца, ці пасаду, галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама. Тады першае слова ў назве - напэўна,  памяншальная форма ад ягонага імя. 

Гэты знак – камень-валун на пастаменце са звычайнай цэглы – знаходзіцца ў Першамайскім раёне Віцебска. Штогод тут праводзяцца мітынгі з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў. І яны выдатна бачаць, што памятны знак салдатам, якія загінулі падчас нясення тэрміновай службы, выглядае не вельмі прэзентабельна. Але дапамогі з боку дзяржавы ніхто не прапанаваў. Тым часам як у горадзе ствараюць новую Плошчу герба і сцяга з выкарыстаннем каштоўных матэрыялаў і за вялікія грошы.

У газеце «Белорусь сегодня» выйшаў артыкул Андрэя Мукавозчыка «Как выглядит еще одна подрывная сеть, ячейки которой нащупали родители в разных уголках Беларуси». Хто і што «намацаў», у тэксце не канкрэтызуецца. Але аўтар не пашкадаваў абразаў на адрас настаўнікаў, якія нібыта стварылі «падрыўную сетку», бо праводзілі мерапрыемствы з мэтай падвысіць узровень прафесійнага майстэрства.