Вуліца Жасткова ў Віцебску – гэта так званы «ціхі цэнтр». Некаторыя дамы пабудаваныя тут яшчэ ў 1930-х, але ў іх зроблены капітальныя рамонты, і мясцовыя жыхары забяспечаны ўсімі сучаснымі дабротамі. Але сляды «старога быту» на гэтай вуліцы засталіся: у прыватнасці, двухпавярховыя цагляныя сараі, дзе насельнікі калісьці захоўвалі дровы для пячнога ацяплення. Пабудовай у двары дома №18 людзі ўжо даўно не карыстаюцца, і з цягам часу яна стала небяспечнай.

Жыхары вёсак Дабрамыслі і Перамонт заклапочаны станам маста цераз рэчку Чэрніцу – гэты мост злучае населеныя пункты. Пытанне пра яго стан сёлета ў красавіку абяркоўвалася на сесіі дэпутатаў Дабрамыслянскага сельсавета, яго старшыня асабіста выязжаў на месца і абяцаў дапамагчы. Але з той пары калі нешта і змянілася, то толькі да горшага: дарога да маста разбіта, і няма нават самых мінімальных прыкмет рамонта.

Гэтым разам Андрэй Панкрат вырашыў схітраваць: абражаць апанентаў, не называючы іхных імёнаў і прозвішчаў. У артыкуле «Замежную дзейнасць глыбачаніна прызналі экстрэмісцкай» вядзецца пра «М.» і «Л.». Але па гэтых літарах ды геаграфічных арыенцірах лёгка пазнаць вядоўцаў праграмы «Обычное утро» Канстанціна Місуна (Каверына), які паходзіць з Глыбокага, і Людмілу Лабунскую (Міласлаўскую), якая нарадзілася ў вёсцы Крулеўшчына суседняга, Докшыцкага раёна.

Першыя зборы гуманітарнай дапамогі для жыхароў Куршчыны, «пацярпелых ад добра падрыхтаваных атрадаў ВСУ» прайшлі ў Віцебскай вобласці яшчэ ў жніўні. Іх праводзілі ў Полацку і Наваполацку – гэта гарады-пабрацімы Курска. Арганізатарам быў Фонд Аляксея Талая. Цяпер ініцыятыву перахапіла Віцебская арганізацыя РГА «Белая Русь». Абвешчаную акцыю назвалі «Спиной к спине». Гэта цытата са словаў Лукашэнкі «придёт время, когда будем стоять спиной к спине и отстреливаться вдвоём», сказаных на знак падтрымкі расійскай агрэсіі ва Ўкраіне і супольнага супрацьстаяння «недружалюбнаму Захаду».

Грамадскае абмеркаванне абвясцілі ўжо пасля таго, як у Парку герояў пачалі знішчаць дрэвы пад новы гарадскі аб'ект. Як і варта было чакаць, адным флагштокам гарадскія ўлады вырашылі не абмяжоўвацца. Як і ў Віцебску, тут хочуць абсталяваць асобную плошчу «для ўрачыстых цырымоній і экскурсій турыстаў». У матэрыялах, прадстаўленых для абмеркавання, гаворыцца, што мэта яе стварэння «заключается в повышении патриотического воспитания у населения г. Орши и увеличении значимости государственных символов путем возведения флагштока на территории Парка Героев».