«Выяўлены сама меней некалькі прадметаў, якія маюць дачыненне да флагштока:
-светладыёдныя экраны (1125069,43 рублёў);
-інтэрактыўны стэнд (129520,51 рублёў);
-лаўкі (100 404,72 рублёў);
-урны бетонныя (19890 рублёў);
-урны палімербетонныя (19890 рублёў);
-кашпо бетонныя (54 450,66 рублёў);
-сістэма кіравання вонкавым асвятленнем (12 600 рублёў).
На ўсё ў такім выпадку спатрэбіцца 1 461 825 рублёў. Пры гэтым некаторыя лоты ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане конкурсу, а само заканчэнне будаўніцтва перанесена на наступны год. Гэта значыць, магчыма, што і гэтая сума будзе вышэйшай», - піша газета «Витебский курьер news».
Да гэтай сумы варта дадаць, прыкладам, выдаткі на транспарціроўку абсталявання і на азеляненне тэрыторыі, на брукаванку, якой збіраюцца замасціць плошчу, і іншыя будаўнічыя матэрыялы.
Гарадскі актывіст Дзмітрый Карняенка прапануе параўнаць падлічаную ім няпоўную суму выдаткаў на Плошчу сцяга і герба з тым, што гораду куды больш неабходна. Да прыкладу, ад 2,39 млн до 3,33 млн рублёў спатрэбілася б на знос аварыйных сараяў (паводле старшыні гарвыканкама Аляксея Героева, у горадзе іх больш за 120, і на знос кожнага патрэбна ад 18 да 25 тысяч рублёў). Аднак гарвыканкам адмаўляецца зносіць аварыйныя пабудовы і прапануе раённым адміністрацыям абмеркаваць з віцяблянамі магчымасці ах рамонту за ўласны кошт.
Руслана Зыкіна