Пракуроры Віцебшчыны не задаволены станам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання школьнікаў
Яны лічаць, што настаўнікі і арганізатары пазакласнай работы недапрацоўваюць, бо нягледзячы на іхныя намаганні, расце «узровень крыміналізацыі у моладзевым асяроддзі». Падобна, што органы пракуратуры на поўным сур'ёзе мяркуюць, што казённыя мерапрыемствы могуць істотна паўплываць на свядомасць маладых людзей і завабіць іх са «склізкай сцежкі» у шэрагі БРСМ або ў вайскова-патрыятычны клуб...
Віцебская пракуратура адзначыла рост «экстрэмісцкай злачыннасці»
Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец правёў прэс-канферэнцыю па выніках працы пракуратуры за паўгода. Паводле ягоных словаў, упершыню за апошнія некалькі гадоў намецілася тэндэнцыя да скарачэння колькасці крадзяжоў - на 34, 2%, зніжаецца злачыннасць сярод непаўналетніх і асобаў, якія мелі судзімасць раней. Але падвышаецца колькасць іншых злачынстваў.
На віцябляніна Дзмітрыя Карняенку завялі крымінальную справу за «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці»
Пра гэта ён даведаўся ад сваякоў, да якіх прыходзілі з роспытамі пра месца знаходжання актывіста. Таксама следчыя цікавіліся маёмасцю Дзмітрыя Карняенкі, аднак не знайшлі нічога, што можна было б апісаць. Прычым гэта не першы візіт з мэтай апісаць ягоную маёмасць: упершыню такое адбылося ў 2021 годзе, калі супраць Дзмітрыя Карняенкі распачалі справу з паводле артыкула 361-1 Крымінальнага Кодэкса.
У спіс экстрэмістаў уключылі жыхарку Полацка, якая з'язджала ў Польшчу, вярнулася і трапіла пад суд
19 ліпеня ў «экстрэмісцкім спісе МУС» з'явілася імя Нэлі Алфёравай, рамесніцы і мастачкі з Полацка. У спісе пазначана, што палачанку асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага Кодэкса). А таксама там пазначана, што да жанчыны «прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння». Праваабаронцы высветляюць, з кім застаўся яе непоўналетні сын, які мае інваліднасць.
«Побойтесь Бога!» У віцебскіх пабліках не сціхаюць спрэчкі пра «беларуса-бразільскі карнавал»
Мерапрыемства праходзіла ў межах фестываля «Славянскі базар у Віцебску». На здымку Сяргея Серабро з фотарэпартажа ў «Народных Навінах Віцебска» яскрава адлюстраваны падставы незадавальнення часткі віцяблян: ім не спадабалася, што шэсце ўдзельнікаў у адкрытых касцюмах праходзіла міма праваслаўных храмаў.