24 чэрвеня ў межах сьвяткаваньня тысяча сорак другой гадавіны заснаваньня Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніку Аляксандру Неўскаму, ягонай жонцы віцебскай княгіні Аляксандры і іхнаму сыну Васілю. На плошчы Тысячагодзьдзя а пятнаццатай гадзіне распачалася тэатралізаванае дзея, прымеркаваная да гэтай падзеі.

19 траўня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва супрацоўнікі брытанскай амбасады ў Беларусі прадставілі стыпэндыяльную праграму Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі - стыпэндыю Chevening.

Пэдагогі і вучні Зэмгальскай школы (Даўгаўпілскі край, Латвія) у ліпені наведаюць Ноўкінскую сярэднюю школу (Віцебскі раён). Латышы вырашылі зрабіць візыт на Віцебшчыну па выніках VI Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі ў межах адпаведнага дакумэнту пра доўгачасовае ўзаемадзеяньне паміж дзьвюма адукацыйнымі ўстановамі.

Вучняў абавязваюць прыйсьці на ўрачыстасьць, якая пройдзе ў Лядовай арэне Воршы ў дзень «Апошняга званка». Грошы за ўваход на мерапрыемства прымушаюць здаваць ужо цяпер.

26 красавіка на юрыдычным факультэце Полацкага дзяржаўнага унівэрсытэту ў Міжрэччы адбылося адкрыцьцё рэгіянальнага вучэбна-навукова-практычнага юрыдычнага цэнтру.