Ураджэнец Воршы Ігар Станкевіч знайшоў імёны траіх рэпрэсаваных, якія не праходзілі па іншых сьпісах
Поўнага сьпісу людзей, якія трапілі пад сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі, дагэтуль няма. Найвяликшы сьпіс на сёньняшні дзень сабраны арганізацыяй «Мартыралёг Беларусі», але і ён далёка ня поўны, хоць зьмяшчае імёны некалькіх дзясяткаў тысяч рэпрэсаваных. Ігар Станкевіч вывучае свой род і ў працэсе збору матэрыялаў знайшоў яшчэ траіх рэпрэсаваных, якіх не было ў ніводным даступным сьпісе.
У Пастаўскім гарнізоне квітнее дзедаўшчына
Дзьве крымінальныя справы распачатыя паводле факцу нестатутных адносін у адной з вайсковых частак Пастаўскага гарнізону, паведаміў намесьнік начальніка аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласьці Юры Смалянка.
«Тут пастаянна гуляюць дзеці». Побач з дамамі і школай ў вёсцы пад Лепелем упаў і выбухнуў снарад
Здарэньне ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёну адбылося 16 лютага, але мясцовыя жыхары да гэтага часу ў шоку. У размовах з карэспандэнтамі некаторыя не хацелі распавядаць падрабязнасьці, іншыя ж ахвотна прыгадвалі падзеі тыднёвай даўнасьці.
БСДП (Г) Віцебскай вобласьці падтрымае Ігара Маслоўскага
Сапраўдныя шэксьпіраўскія жарсьці кіпелі 7 лютага на паседжаньні Віцебскай абласной рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Складвалася ўражаньне, што яго дэлегаты ідуць у апошні бой. Слоўныя сваркі абвастраліся настолькі, што, здавалася, яшчэ крыху і справа дойдзе да рукапрыкладзтва. Як распавядалі пасьля самі ўдзельнікі падзеяў, такога на іх памяці яшчэ не было.
На стыхійных рынках Віцебску павялічылася колькасьць гандляроў
Мяркую, не адзін я зьвярнуў увагу на пэўную заканамернасьць: з надыходам чарговага эканамічнага крызысу колькасьць гандляроў на несанкцыянаваных рынках гораду павялічваецца ў разы.