Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску зноў адмовіла сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ ў правядзеньні пікету. Імпрэза, прымеркаваная да Дня Волі, мусіла адбыцца 25 сакавіка. Заява была пададзена ад імя Яна і Аляксандра Дзяржаўцавых, Пятра Сарапені, Алега Емяльянава і Аляксея Леаненкава.

Афіцыйнага дакумэнту, які рэглямэнтуе правілы праходу ў адміністрацыйны будынак, не існуе. Гэта вынікае з адказу, атрыманага ад чыноўнікаў незалежным журналістам Зьмітром Лупачам, якога 2 сакавіка на прапусьцілі ў райвыканкам са здымачом у торбе.

Увосень 2013 году ўраджэнец Полацку Віталь Барташ быў накіраваны на тэрміновую вайсковую службу ў Барысаў. Амаль праз год яго камісавалі паводле стану здароўя, а праз пару месяцаў афіцыйна паставілі інваліднасьць 3-й ступені па зроку. У выніку хлопцу давялося рабіць апэрацыю на адным воку, другая будзе толькі праз пару гадоў у чаканьні сваёй чаргі.

Сьледзтва па справе актывіста «Пляцформы» Міхаіла Жамчужнага, які знаходзіцца пад вартай у Віцебскім СІЗА, працягнутае да 19 красавіка генэральным пракурорам. Пра гэта Міхаіл паведаміў у лісьце да Тацьцяны Севярынец, каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні БХД.

На Хмяльніцкім пахаваньні стойкіх арганічных забруджвальнікаў выяўлена перавышэньне нарматываў пэстыцыдаў на сьвідравіне №3 ў дзесяткі разоў. Толькі Віцебскі аблвыканкам і Мінпрыроды сарвалі пляны яго ліквідацыі ў 2013-2014 гадох.