У газэце Віцебскага раёну «Жыццё Прыдзвіння» ў нумары за 19 траўня апублікаваны артыкул нейкай Н. Цірусавай пад загалоўкам «…Где гремели бои» («…Дзе грымелі баі»). Актывісты ініцыятывы «Хайсы» ўпэўненыя, што зьяўленьне гэтага матэрыялу – рэакцыя ўладаў раёну на шэраг публікацыяў у незалежных мэдыях, якія набылі вялікі розгалас, пра масавае пахаваньне людзей у лясным маciве.

Фанатаў «Віцебску» перад гульнёй зь менскім «Дынама» пускалі на сэктар толькі па пашпартах. У многіх фанатаў «Дынама» пасьля праходу некалькіх «кардонаў» міліцыі ўсё адно патрабавалі здымаць абутак.

Расколіна зьявілася на адной з 16 чыгунных калёнаў, разьмешчаных вакол сярэдняй часткі піраміды помніку героям Айчыннай вайны 1812 году. Расколіна “ўпрыгожвае” калёну помніку ўжо больш за 10 дзён.

Перад футбольным матчам 1-й лігі «Ворша» – «Рэчыца-2014», які адбыўся 10 траўня, як актыўныя фанаты, так і звычайныя заўзятары на ўваходзе падвяргаліся асабістаму і дэталёваму дагляду з боку супрацоўнікаў АМАПу. Чым былі выкліканыя такія меры – сказаць складана: за апошнія гады на гарадзкім стадыёне Воршы не фіксавалася ніякіх сур'ёзных парушэньняў.

Каля 20 крыжоў у месцы масавых пахаваньняў ахвяр канцлягеру «5-ы полк» (Stalag 313) у Віцебску зламаныя і валяюцца на зямлі. Таксама цалкам разламаны адзін з драўляных абэліскаў, другая пірамідка пазбавілася зоркі, яшчэ адна – пашкоджаная.