Машына з нумарамі «Данецкай Народнай Рэспублікі» была заўважаная 17 ліпеня ў горадзе Дзісна Мёрскага раёну. Машыну бачылі на вул. Леніна. Цікава, як пускаюць у Беларусь аўто з нумарамі неіснуючай дзяржавы?

Выконваючая абавязкі старшыні Мазалаўскага сельскага выканаўчага камітэту Кацярына Каралёва шукае сустрэчы з апазыцыйнымі актывістамі, якія пры канцы красавіка паведамілі ў прэсе пра новыя знаходкі чалавечых парэшткаў з прыкметамі гвалтоўнай сьмерці ў лесе ў ваколіцах вёскі Хайсы Віцебскага раёну.

Сёлетні сьвяточны гандаль на «Славянскім базары» адрозьніваўся ад ранейшых гадоў меншай пакупніцкай здольнасьцю насельніцтва.

Каля сотні хлопчыкаў  школьнікаў з усёй Беларусі на час папоўнілі шэрагі органаў памежнай службы. На працягу тыдня яны спаборнічалі ў стральбе, удзельнічалі ў ваенна-патрыятычных віктарынах. І наведвалі сьвятыя месцы Полацкай зямлі – манастыры, храмы, саборы. Бо зьлёт, куды прыехалі хлопцы, ня просты, а з праваслаўным калярытам.

Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што 26 чэрвеня да яго дахаты прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Хлопец адмовіўся адказваць на іх пытаньні.