Пра навапалачанку Анжаліку Уладзіміраўну Кухарэнка на сайце ведамства пазначана, што яе судзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле чч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Пазначана таксама, што "судзімасць не пагашана", што можа азначаць пакаранне “хатняй хіміяй”.
Апрача Анжалікі Кухарэнка, праваабаронцам стала вядома імя яшчэ аднаго жыхара Віцебшчыны, асуджанага за данаты. Пра Сяргея Віктаравіча Саўчанку на сайце МУС пазначана, што ён таксама асуджаны Віцебскім аблсным судом паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). А таксама яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 361-4 КК (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі (тэрмін удакладняецца), у "экстрэмісцкім" пераліку пазначана, што ён ужо "адбывае пакаранне".
Сяргей Машарскі