У Віцебску да шасьці з паловай гадоў калёніі строгага рэжыму прысуджаны ўдзельнік прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Сяргей Рыжоў.

У Гарадку распачаўся судовы працэс над сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Пачыналі судзіць актывіста паводле аднаго артыкулу, а потым перакваліфікавалі на іншы – з больш сур’ёзным пакараньнем.

Судовы працэс распачаўся 25 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску і праходзіць у закрытым рэжыме. Зрабіць працэс закрытым – ініцыятыва судзьдзі Андрэя Прэйса. Даведаўшыся пра рашэньне судзьдзі, Сяргей Рыжоў прапанаваў зрабіць суд адкрытым, аднак судзьдзя не пагадзіўся. Сяргей Рыжоў заявіў суду адвод, але той ня быў прыняты.

Толькі з трэцяй спробы падаць заяву ў суд Полацку, судзьдзя разгледзела пісьмовую просьбу грамадзяніна дазволіць яму фатаграфаваць падчас судовага паседжаньня, але ў задавальненьні просьбы было адмоўлена. Гэта адбылося 20 сакавіка падчас судовага разгляду пазоўнага патрабаваньня дырэктара крамы да былых работнікам пакрыць нястачу, выяўленую пры рэвізіі.

Да 5 сутак арышту прысуджаны жыхар Віцебску за забойства шчанюка. Прысуд па справе аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі 20 сакавіка вынесены ў раённым судзе абласнога цэнтру. Зоаабаронцы з вэрдыктам катэгарычна ня згодныя.