Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна адмовіла ў задавальненьні хадайніцтва распаўсюдніку газэты «Віцебскі Кур’ер» Міхаілу Жураўлёву аб растэрміноўцы выкананьня адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу ў памеры 2 500 000 рублёў. Цяпер Міхаіл, які зьяўляецца інвалідам II групы, атрымлівае пэнсію менш за 1 800 000 рублёў і плаціць крэдыт, мусіць ня есьці, ня піць і ўлезьці ў даўгі, каб выканаць пастанову Караблінай аб накладаньні на яго адміністрацыйнага спагнаньня.

Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна ўзяла пад увагу паказаньні сьведкаў-міліцыянтаў, якія заявілі, што двое віцебскіх прыхільнікаў БХД іх нецэнзурна абражалі. Суд над двума актывістамі праходзіў у габінэце судзьдзі. Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава прывезьлі на працэс зь ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе яны правялі мінулую ноч.

Працоўная спрэчка ўзьнікла паміж прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемствам «Ультратэкрытэйл», Віцебск, і спэцыялістам па продажах Дзьмітрыем Анішчанкам. Наймальнік адмаўляўся выдаць працаўніку месячны заробак і зрабіць разьлік пры звальненьні. Дзякуючы дапамозе юрыдычнай службы прафсаюзу РЭП, наймальніку давялося заплаціць работніку значна больш.

«Акруговая выбарчая камісія не зьяўляецца арганізацыяй, таму Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб на яе не распаўсюджваецца», - гэтак судзьдзя Юры Урбан абгрунтаваў сваю адмову задаволіць пазоў віцебскага актывіста Кастуся Мардзьвінцава супраць Аляксандра Красоўскага, старшыні АВК Віцебскай сельскай выбарчай акругі № 21 падчас выбараў, і Ірыны Жулевай, сакратаркі камісіі.

 

У судзе Віцебскага раёну працягваецца судовае паседжаньне ў справе пазову актывіста віцебскай арганізацыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова да абласных мэдыкаў: “Гэта працяг маіх патрабаваньняў па прызнаньні палітматываванага ціску на віцебскіх мэдыкаў, які працягваецца з 2010 году. Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі і праваабаронцам адмовілі ў допуску ў залю адчыненага судовага паседжаньня. Яны ня мелі магчымасьці весьці аўдыё і відэазапіс”. Паводле слоў Рыжова, судзьдзя Ліпская публічна пагражала Рыжову прыцягненьнем да адказнасьці нібыта за паразытызм.