10 лістапада Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу полацкай актывісткі і мастачкі Нэлі Алфёравай на пастанову суду Полацкага раёну і гораду Полацку, які прыцягнуў яе да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч.1 арт. 19.10 КаАП («Распаўсюд нацысцкай сімволікі») і ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») ды аштрафаваў на 1160 рублёў. Суддзя Ірына Смалякова, якая разглядала скаргу, пакінула пастанову без зменаў, а скаргу – без задавальнення.

5 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску вынес рашэнне ў справе, распачатай паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») у дачыненні да 41-гадовага цесляра аднаго з менскіх будтрэстаў Аляксандра Сафонава. За абразлівыя каментары пад допісамі Вольгі Карач у «Аднакласніках» суддзя Алена Жук прыгаварыла Сафонава да двух з паловай гадоў абмежавання волі – «хіміі».

Cуд Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Евангельскай Царквы з Новалукомля. Віцебская мытня, якая ініцыявала разбор, палічыла, што яе прадстаўнікі няправільна ўказалі гандлёвую марку некаторых тавараў і хацелі прыцягнуць абшчыну да адказнасці па ч.3 арт. 15.5 КаАП («Падаванне недакладных звестак аб таварах»). Суддзя спрабаваў дабіцца ад мытнікаў, якая розніца ў назвах гандлёвых марак, калі гуманітарная дапамога не абкладаецца мытнымі пошлінамі.

Чарговую справу аб абразе ў сацсетцы «Аднакласнікі» супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча разгледзеў 3 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску. Гэтым разам па справе паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») праходзіў 41-гадовага цясляр аднаго з менскіх будтрэстаў Аляксандр Сафонаў. Яго абвінавачваюць у абразе ажно двух супрацоўнікаў МУС. Апроч Вольніча, ён «пакрыўдзіў» капітана міліцыі з Бабруйску Андрэя Комара.

1 лістапада Віцебскі абласны суд разглядзеў прыватную скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на рашэнне суду Першамайскага раёну гораду, куды ён раней звяртаўся з заявай, у якой прасіў прызнаць інфармацыйныя матэрыялы журналіста Рыгора Азаронка экстрэмісцкімі. Суд Першамайскага раёну Віцебску адмовіў яму ў завядзенні грамадзянскай справы. Суддзя абласнога суду Святлана Волкава таксама не падтрымала ягоную скаргу.