Згодна з календарным планам з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку ад палітычных партый. Усяго ў Беларусі існуе 15 палітычных партый, семь з якіх падтрымліваюць дзеючую ўладу. Але традыцыйна толькі частка з іх вылучае сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Фота з фэйсбуку Андрэя Войніча У пятніцу, 27 верасня, акруговая выбарчая камісія Мінскай-Грушэўскай акругі №98 вынесла чарговае папярэджанне вылучэнцу ў дэпутаты — актывісту “Еўрапейскай Беларусі” Андрэю Войнічу. Пра гэта паведамляе назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ігар Станкевіч, які прысутнічаў на пасяджэнні камісіі.

Павел Севасцьян Слонімец Павел Севасцьян падаў у Слонімскі райвыканкам спіс з 11 чалавек ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” для ўключэння іх ва ўчастковыя камісіі на выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Цяпер грамадскі актывіст чакае адказу, бо яго вельмі цікавіць: каго ж сёлета нарэшце ўключаць ва ўчастковыя камісіі?

На старонках газеты "Вячэрні Гомель" (№39 ад 25 верасня) з'явілася інтэрвію з прэтэндэнтам у кандыдаты ад улады па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Андрэем Злотнікавым. Газета не пашкадавала месца і апублікавала ягона каляровы фотаздымак на ўсю першую паласу нумара, хоць сам тэкст інтэрв'ю размешчаны на 6-й старонцы газеты.

Беларуская партыя “Зялёныя”  вырашыла прыняць удзел у выбарчай кампаніі 2019 года, каб падтрымаць кампанію па абароне Незалежнасці Беларусі, моладзевыя кліматычныя акцыі і прасоўваць тэму недапушчальнасці запуску БелАЭС. Як інфармуе greenbelarus.info, такое рашэнне было прынята на з'ездзе партыі 24 верасня.  "Мы хацелі б падкрэсліць, што не лічым гэту кампанію выбарамі і не маем намеру рабіць выгляд, што змагаемся за месцы ў Палаце прадстаўнікоў. Мы добра ўсведамляем, што сапраўдных выбараў у краіне даўным-даўно не адбываецца, роўна як не існуе і законна абранага Парламента. Мы разглядаем свой удзел у гэтым працэсе выключна як інфармацыйную кампанію", - гаворыцца ў заяве партыі.

Сябра ініцыятыўнай групы Віталь Смоліч гутарыць з невядомым правакатарам. Фота: Святлана Розенталь Здарэнне адбылося 24 верасня на праспекце Кастрычніка, 32 каля маторарамонтнага завода абласнога цэнтра. Да пікета Андрэя Пуканава, які зарэгістраваны ў Гомельскай-Прамысловым акрузе №35 падышоў невядомы мужчына і стаў правакаваць сяброў ініцыятыўнай групы.

Дыскусія “Грамадзянская супольнасць і правы чалавека ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў”. Фота Сяржука Семянюка У межах Нарады па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння БДІПЧ АБСЕ адбылася дыскусія “Грамадзянская супольнасць і правы чалавека ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў”.  

У аўторак, 24 верасня, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб доступ у прэс-цэнтр парламенцкіх выбараў мелі толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і “цэнтральных” СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".Лідзія Ярмошына на паседжанні ЦВК 6 жніўня. Гэтыя словы знайшлі адлюстраванне і ў пастанове аб стварэнні Інфармацыйнага цэнтра ЦВК. Там значыцца, што для ўдзелу ў працы цэнтра “запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, у першую чаргу, цэнтральных”.

Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адынаеў. Фота з сайта Радыё Свабода Як піша "Радыё Свабода", у Беларусі затрымалі таджыцкага апазіцыйнага актывіста Фархода Адынаева. Пра гэта таджыцкай службе Радыё Свабода паведаміла беларуская праваабарончая арганізацыя Human Constanta.