Скрын-шот старонкі афіцыйнага сайту Гомельскага гарвыканкаму 13 верасня афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкама пачаў даваць інфармацыю перадвыбарчага характару і на беларускай мове. Характэрна, што яшчэ тыдзень таму намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук даваў параду беларускамоўным выбаршчыкам карыстацца Гугл-перакладчыкам.

Скрын-шот старонкі афіцыйнага сайту Гомельскаяга гарвыканкаму 13 верасня афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкама пачаў даваць інфармацыю перадвыбарчага характару і на беларускай мове. Характэрна, што яшчэ тыдзень таму намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук даваў параду беларускамоўным выбаршчыкам карыстацца Гугл-перакладчыкам.

Юрыя Мяцельскі Дзве найбуйнейшыя беларускія праваабарончыя арганізацыі – праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт – у 11 раз праводзяць кампанію па назіранні за парламенцкімі выбарамі. У новым відэа тэлеканалу “Белсат” яны заклікаюць далучыцца да назірання ўсіх неабыякавых грамадзян.

Доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягваюць назіраць за выбарчай парламенцкай кампаніяй і фіксаваць парушэнні, якія дапускаюць, у тым ліку, сябры акруговых выбарчых камісій падчас сваіх пасяджэнняў. У гэты раз назіральніца кампаніі Наталля Сацункевіч па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 г. Мінска заўважыла падчас другога пасяджэння акруговай выбарчай камісіі 5 верасня, што чальцы камісіі ігнаруюць свае абавязкі па нашэнні бэйджаў са сваімі прозвішчамі. Такі абавязак прадугледжаны Практычным дапаможнікам (п.2.4), зацверджанным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, дзе напісана, што “чальцы камісіі абавязаны насіць бэйджы падчас дзяжурств і пасяджэнняў камісіі”. Трэба заўважыць, што гэта з'яўляецца часткай празрыстасці і адкрытасці выбарчай кампаніі.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" распавядае пра тое, як прайшлі першыя этапы выбарчай кампаніі 2019.

Ілюстрацыйнае фота. 11 верасня гарадзенскі назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель пісьмова звярнуўся ў арганізацыйна-кадравае ўпраўленне Гродзенскага аблвыканкаму і ў абласную ТВК з заявай, каб яму дазволілі прысутнічаць на семінары для кіраўніцтва АВК, абласной ТВК і кіраўнікоў па арганізацыйнай працы райвыканкамаў Гарадзенскай вобласці і адміністрацый Гродна, які праводзіць ЦВК.

Ратуша ў Магілёве. Фото: http://vmogileve.by Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі аналіз дадзеных аб месцы працы сябраў некалькіх магілёўскіх выбарчых камісій - выбары амаль цалкам кантралююцца выканкамамі, кіраўніцтвам устаноў адукацыі і дзяржпрадпрыемстваў.

У Гародні прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета 11 верасня акруговая выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты актывіста і блогера Аляксандра Кабанава, паведамляе «Брэсцкая газета».

Паводле спісу, які апублікавала міжнародная няўрадавая арганізацыя Камітэт абароны журналістаў, Беларусь займае дзевятае месца ў свеце па жорсткай цэнзуры прэсы, паведамляе БАЖ. Рэпрэсіўныя ўрады карыстаюцца складанай лічбавай цэнзурай і сачэннем нараўне з больш традыцыйнымі метадамі, каб прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ.