Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня супраць смяротнага пакарання — "Правасуддзе без забойства". Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.

Як паведамляе "Віцебская Вясна", на перадвыбарчым пікеце “Народнай Грамады” у Віцебску, на якім прысутнічаў старшыня партыі Мікола Статкевіч, невядомы мужчына зламаў дрэўка бел-чырвона-белага сцягу. Аднак на гэтым канфлікт ня скончыўся.

61 кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучаны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй на пазачарговым з'ездзе ў Менску. У працы з'езда прынялі ўдзел 59 дэлегатаў.

61 кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучаны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй на пазачарговым з'ездзе ў Менску. У працы з'езда прынялі ўдзел 59 дэлегатаў.

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота з фэйсбуку Алены Маслюковай. Фантастычныя начныя пейзажы – неад’емная частка светлагорскіх рэалій. Завод беленай цэлюлозы, які, па сутнасці, так і не стаў яшчэ прадпрыемствам, паколькі мае шмат недахопаў, тым не меней працуе па начах і палохае жыхароў горада на Беразіне.

Акруговая камісія Гомельскай-Юбілейнай акругі правяла 27 верасня пасяджэнне камісіі, на якім узгадніла месцы для размяшчэння агітацыі на тэрыторыі акругі, у які акрамя часткі Чыгуначнага раёна Гомеля ўваходзіць і пасёлак Касцюкоўка, які не так даўно стаў гарадскім мікрараёнам.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Згодна з календарным планам з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку ад палітычных партый. Усяго ў Беларусі існуе 15 палітычных партый, семь з якіх падтрымліваюць дзеючую ўладу. Але традыцыйна толькі частка з іх вылучае сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Пра інцыдэнт на Мінскай-Коласаўскай выбарчай акрузе №106 паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка. "Каля 15 гадзін мне патэлефанаваў вылучэнец у кандыдаты па гэтай акрузе Ігар Кібальчыч. Паведаміў, што сябра яго ініцыятыўнай групы Леанід Даліннік, калі пайшоў збіраць подпісы па кватэрах па вуліцы Багдановіча ў Мінску, трапіў у канфліктную сітуацыю. У адной з кватэр адкрыў грамадзянін Беларусі армянскага паходжання па імені Ара. Ён пачаў абурацца тым, што зборшчык подпісаў разбудзіў яго дзяцей і выклікаў міліцыю", — распавядае назіральнік.