Ілюстрацыйнае фота. У межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, якая распачала працу ў Варшаве 16 верасня і працягнецца два тыдні, запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Ілюстрацыйнае фота: foref-europe.org У межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, якая распачала працу ў Варшаве 16 верасня і працягнецца два тыдні, запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў беларускіх грамадзянскайц супольнасці.

15 верасня 2019 года ў Гомелі прайшоў сумесны перадвыбарчы пікет двух кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі Народная Грамада. Планаваная сустрэча прэтэндэнтаў у кандыдаты з выбаршчыкамі прайшла практычна ў цэнтры города на адкрытай пляцоўцы перад універмагам “Гомель”, распавядае "Гомельская вясна".

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін распавёў пра перадвыбарчая жыццё, што ідзе зараз на вуліцах Брэста. Па словах назіральніка, у камісіі Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 зарэгістравана ажно 7 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты. Аднак з пікетамі па зборы подпісаў на вуліцы пакуль выходзяць не ўсе.

Пікет Валерыя Бычкоўскага. Фота з сацыяльных сетак. Актывіст Валер Бычкоўскі 13 верасня збіраў подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Скала». Праз некаторы час да яго падыйшоў намеснік начальніка аховы і ў грубай форме запатрабаваў спыніць пікетаванне, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Фота з сайта belsat.eu 17 лістапада ў Беларусі пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. А ўжо ў наступным годзе - Прэзідэнцкія выбары.

Віктар Свіла. Фота з сайту ostrovets.by Раённая газета "Астравецкая праўда" актыўна піярыць вылучэнца ад улады ў кандыдаты ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Віктара Свілу. Віктар Свіла - намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму, вызначыўся за апошнія гады актыўнай прапагандай пабудовы Астравецкай атамнай станцыі, забяспечваў ідэалагічнае абгрунтаванне гэтага будаўніцтва.

 Увечары, 12 верасня, Цэнтральная выбарчая камісія скончыла прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На дадзены момант па звестках ЦВК пададзена 503 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, з іх 386 — зарэгістрыравана. Адна заява адклікана самім заяўнікам, у рэгістрацыі шасці ініцыятыўных груп адмоўлена. Астатнія заявы знаходзяцца на стадыі разгляду. Рашэнне пра іх рэгістрацыі павінны быць прыняты на працягу пяці дзён з моманту паступлення заявы.