Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Цэнтральная камісія Беларусі апублікавала звесткі аб складзе акруговых выбарчых камісій. Большасць сябраў выбаркамаў складаюць прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў — 72,8% ад агульнай колькасці. Менавіта яны на парламенцкіх выбарах 17 лістапада будуць падлічваць галасы выбаршчыкаў. Але што гэта за партыі і аб’яднанні?

Пратэсты ў Берасці. Фота: "Берасцейская вясна". У Берасцейскі райвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне яшчэ 17 мітынгаў супраць акумулятарнага завода пад Берасцем, паведаміў БелаПАН заяўнік акцый праваабаронца Раман Кісляк. Трынаццаць мітынгаў плануюцца (16—28 верасня) побач з заводам у СЭЗ „Брэст”, па два (14 і 15 верасня) на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы „Прыбужжа” ў вёсцы Тэльмы і на пляцоўцы перад Домам культуры ў гэтай вёсцы.

Галасаванне падчас паседжання ў Гомельскай-Прамысловай выбарчай камісіі №35 Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляюць пра пасяджэнні акруговых выбарчых камісій ў Гомелі, Светлагорску, Рэчыцы, Мазыры і Калінкавічах.

Пасяджэнне выбарчай камісіі. Фота: mspring.online У аўторак, 3 верасня стала вядома, што ў некаторых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у розных рэгіёнах Беларусі адзначаліся праблемы з допускам на першыя пасяджэнні акруговых выбарчых камісій, якія былі ўтвораныя ўчора. Згодна з выбарчым заканадаўствам назіральнікі маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій (абз. 2 ч.5 арт.13 Выбарчага кодэкса).

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: "Берасцейская газета". Як паведамляе Радыё Свабода, падчас размовы з журналістам на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмама 3 верасня старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык расказаў пра справу Віктара Лемяшэўскага, уладальніка акумулятарнага заводу пад Берасцем, супраць якога мясцовыя жыхары пратэстуюць ад пачатку 2018 году.

Перад першым паседжанне Смаргонскай АВК №59 2 верасня адбылося першае паседжанне Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Сяргей Вакуленка. Фота: "Берасцейская Вясна". Міравое пагадненне і выплата 800 рублёў за маральную шкоду — вынік суда сябра Руху "За Свабоду" Сяргея Вакуленкі з працадаўцам, паведамляецца ў фэйсбуку Руху.

Пасяджэнне па фармаванні Брэсцкай абласной выбарчай камісіі У Брэсце другога верасня сфармавалі абласную і акруговыя выбарчыя камісіі. Сюрпрызаў не адбылося: прадстаўнікі дэмакратычных структур апынуліся за бартом выбарчых камісій. Акрамя прадстаўнікоў "Справядлівага Свету".

Пасяджэнне па стварэнню камісій. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Другога верасня ў Беларусі завяршылася стварэнне акруговых выбарчых камісій, якія будуць лічыць галасы на парламенцкіх выбарах 17 лістапада. У склад Мінскай гарадской камісіі не патрапілі ні прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, ні руху “За Свабоду”, ні партыі “Зяленыя”, ні “Гавары праўду”. На пасяджэнні па фарміраванню камісіі прысутнічаў назіральнік “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Пашкевіч, які адзначыў, што працэдура не абыйшлося без інцыдэнтаў.