Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты, актывісту актывісты БСДП “Народная Грамада” Валянціну Троцкаму, які збіраў подпісы па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 у Мінску, вынеслі папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства. Адпаведнае рашэнне вынесла 16 верасня Мінская гарадская выбарчая камісія. Прычынай папярэджання сталі надпісы на стэндзе, які выкарыстоўваўся на пікетах Троцкага па збору подпісаў, “Лукашенко должен уйти” і “Моя позиция” з некалькімі пунктамі.

Пікет па зборы подпісаў за Віктара Марчыка У панядзелак, 16 верасня, у аграгарадку Азярніца Слонімскага раёна прайшоў пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка.

Ілюстрацыйнае фота. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, а таксама за межамі краіны ўтвораны 5831 выбарчы участак для для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Звесткі апублікаваныя на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 верасня.

Пікет у Магілёве 25 жніўня на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. Фота: mspring.online УУС Магілёўскага аблвыканкама заявіў арганізатару мірнага сходу Аляксею Майсееву, што яго мерапрыемства ахоўвалася належным чынам, піша mspring.online

Усе, хто хацеў вылучацца ў дэпутаты шляхам збору подпісаў, зарэгістраваныя выбарчымі камісіямі, паведамляе orsha.eu.

Генадзь Фядыніч на судзе па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна". “Пасля таго, як у СМІ з’явіўся адкрыты ліст да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай, у якой перакладчык Леанід Шчукін патлумачыў сітуацыю з нашай тэхнікай, патэлефанавалі з гарадскога ўпраўлення Следчага камітэта і заявілі, што мы можам забіраць свае тэлефоны і камп’ютары”, – распавёў сайту palitviazni.info прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч.

15 верасня 2019 года ў Харкаве прайшоў першы Марш роўнасці. Назіральнік ад ПЦ "Вясна" Максім Кавалёў прыняў удзел у маніторынгу мерапрыемства сумесна з групай «ОЗОН». Ён назіраў за контрдэманстрацыяй "За традыцыйныя каштоўнасці".

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Суд на актывістам Зміцерам Паліенкам пачнецца 25 верасня ў 10 гадзін у Мінскім гарадскім судзе. Гэта падцвердзіла сакратарка суда.

У пятніцу 13 верасня паведамлялася аб тым, што быў збіты супрацоўнікамі аховы і затрыманы падчас збору подпісаў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Валер Бычкоўскі. Фота Валера Бычкоўскага

15 верасня 2019 года ў Гомелі прайшоў сумесны перадвыбарчы пікет двух кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі Народная Грамада. Планаваная сустрэча прэтэндэнтаў у кандыдаты з выбаршчыкамі прайшла практычна ў цэнтры города на адкрытай пляцоўцы перад універмагам “Гомель”, распавядае "Гомельская вясна".