Дзмітрый Серада. Фота: Яўген Ярчак, TUT.BY Раніцай 11 верасня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска было агалошана рашэнне па іску збітага супрацоўнікамі АМАП Дзмітрыя Серады і яго сям'і да казны дзяржавы - Міністэрства фінансаў, ГУУС Мінгарвыканкама, МУС і РУУС Заводскага раёна. 

Віталь Трыгубаў. Фота spring96.org Актывісты “Маладога фронту” Віталь Трыгубаў, Дзяніс Урбановіч і Максім Урбановіч атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП, то бок за  ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Пасяджэнне Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42. На пасяджэннях Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія адбыліся 6 і 10 верасня, былі зарэгістраваныя некалькі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.

Валянцін Стэфановіч падчас прэс-канферэнцыі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары", 11 ліпеня 2012 З пачаткам кампаніі назірання за парламенцкімі выбарамі аднавілася і нашая даўняя дыскусія з ЦВК аб праве назіральнікаў рабіць фота-відэа-аўдыё запісы падчас назірання за выбарамі, уключна з падлікам бюлетэняў.

Валянцін Троцкі (другі злева). Фота са старонкі ў фэйсбуку Марыны Адамовіч. На пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 выклікаюць 11 верасня вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Валянціна Троцкага.

Андрэй Бодзілеў і Уладзімір Краўчанка. Фота: mspring.online Магілёўскі РАУС зацікавіўся эка-актывістам і прэтэндэнтам на месца ў Палаце прадстаўнікоў Андрэем Бодзілевым.

Фота Уладзь Докшын, "Новая Газета" “Каля 100 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Масквы, каб падтрымаць незалежных кандыдатаў на выбарах ў гарадскую думу, якія адбыліся 8 верасня. Непрапарцыйная рэакцыя — грубая сіла і судовы пераслед — з боку Нацыянальнай гвардыі і паліцыі для падаўлення гэтага выбуху грамадзянскай актыўнасці выдае страх палітычнага істэблішменту”,  — гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), дзе таксама адзначаецца “высокі ўзровень удзелу моладзі” як “тэндэнцыя ўзмацнення палітычнай актыўнасці сярод маладога пакалення”.

У Беларусі праходзяць нарады і семінары, прысвечаныя арганізацыі выбарчага працэсу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Арганізоўваюць іх абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы. У нарадах прымаюць удзел кіраўніцтва ЦВК, прадстаўнікі аблвыканкаму, старшыні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Назіральнікі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” хацелі таксама патрапіць на гэтыя семінары на падставе артыкула 13 Выбарчага кодэкса, які дазваляе гэта зрабіць, сыходзячы з прынцыпаў галоснасці і адкрытасці правядзення выбараў. Алег Гулак

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвяшчае набор назіральнікаў за галасаваннем падчас парламенцкіх выбараў.

Алесь Дзергачоў У Смаргоні адбылося чарговае пасяджэнне акруговай камісіі №59 па у Палату прадстаўнікоў, якое працягвалася ўсяго чатыры хвіліны.