18.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Заклапочанасць Цэнтральнай камісіі абаронай персанальных дадзеных, якая ўжо прывяла да ўстойлівай ананімізацыі членаў выбарчых камісій, пакуль яшчэ не распаўсюдзілася на іншых непасрэдных удзельнікаў выбараў*. Але, як адзначае манітор кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", наступствы могуць быць, мякка кажучы, сумнымі, калі чыноўнікі раптам вырашаць, што публікацыя імёнаў кандыдатаў у дэпутаты стварае "почву для организации разного рода буллинга, угроз и прочего", напрыклад. Канешне, "это не значит, что люди будут безымянными: придя к себе" ва ўтульны службовы кабінецік пасля выбараў*, кожны дэпутат будзе дакладна ведаць, што гэта менавіта яго "абралі" на пачэсную пасаду і менавіта яму даручылі гонар "прадстаўляць народ" на высокім узроўні. Можна нават дапусціць, што калі яго "фамилия нужна [будет] для конкретных ситуаций", яе змогуць паведаміць зацікаўленаму выбаршчыку. Калі толькі такія цікаўныя ў агляднай будучыні ўвогуле застануцца. Бо ўсё сведчыць пра тое, што ўлады робяць так, каб гэты самы інтарэс да электаральнага працэсу ў выбаршчыкаў адбіць. Але што засталося ад права на інфармаванне выбаршчыкаў, якое пакуль яшчэ прапісана ў адным з артыкулаў Выбарчага кодэкса. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" аналізуе спіс вылучэнцаў у кандыдаты ў парламент ад Міншчыны.

18.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных Калі людзі выходзяць з месцаў зняволення, яны амаль заўсёды распавядаюць пра жорсткае і нечалавечае абыходжанне, з якім яны сутыкнуліся за час пазбаўлення волі. Мы вырашылі прасачыць, як супрацоўнікі ў месцах зняволення паводзяць сябе, якімі нормамі і правіламі рэгулюецца іх стаўленне да зняволеных і якія санкцыі прадугледжаныя за перавышэнне паўнамоцтваў.

18.01.2024 Тэгі: выбары-2024Светлагорскі лесапарк. Рашэннем Светлагорскага райвыканкама ў раёне вызначаныя месцы для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі. У параўнанні ў мінулымі электаральнымі кампаніямі сітуацыя з даступнасцю агітацыйных пляцовак істотна пагоршылася.

18.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што ў Магілёве рэзка скарацілі колькасць месцаў для "перадвыбарнай агітацыі". Магілёўскі гарвыканкам вызначыў месцы для агітацыйных пікетаў, прысвечаных дню галасавання 25 лютага. У гэты дзень у Беларусі выберуць дэпутатаў сельскіх, раённых, гарадскіх і абласных Саветаў дэпутатаў, а таксама дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў (ніжняй часткі парламента).

18.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, свабода слова, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.01.2024 Тэгі: ААН, праваабаронцы, рэпрэсіі, улады Асобы: Леанід Судаленка Камітэт ААН па правах чалавека даслаў праваабаронцу Леаніду Судаленка рашэнне (№2929/2017) наконт скаргі аб сістэматычных парушэннях недатыкальнасці яго прыватнага жыцця, гарантаванага артыкулам 17 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх ды палітычных правах. Ён звяртаўся туды наконт паглыбленых даглядаў на мяжы і існавання "палітычнага спісу" ў памежнікаў у 2015 годзе. Праваабаронца Леанід Судаленка называе прынятае рашэнне КПЧ ААН у адносінах да сябе прэцэдентным.

17.01.2024 Тэгі: ААН, палітвязні, умовы ўтрымання Суд Івацэвіцкага раёна 15 студзеня пастанавіў замяніць палітвязню Рыгору Кастусёву, асуджанаму да 10 гадоў калоніі, рэжым утрымання на турэмны. Такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Кухацкавольцаў па выніках пасяджэння па відэасувязі. У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. З гэтай нагоды юрысты "Вясны" адправілі запыт спецдакладчыкам ААН.

17.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

17.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Збор подпісаў у Віцебску напачатку студзеня 2024 года "Віцебская Вясна" паведамляе, што завяршылася падача дакументаў для рэгістрацыі на кандыдатаў у дэпутаты Парламента і мясцовыя саветы. Паводле інфармацыі абласной выбарчай камісіі, на Віцебшчыне неабходна абраць 14 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, на якія прэтэндуюць 35 чалавек.