19.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што Аршанскі райвыканкам вызначыў 18 месцаў на тэрыторыі раёна, дзе кандыдатам у дэпутаты можна ладзіць сходы, мітынгі і пікеты. Два месцы для агітацыі – у самой Оршы, у іншых населеных пунктах – па адным, і ў асноўным гэта пляцоўкі перад установамі культуры. Полацкі райвыканкам прыняў досыць арыгінальнае рашэнне: канкрэтных месцаў не вызначана, і арганізатарам ёсць, з чаго выбраць. 

19.01.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Вэндзі Чэмберлен (ліберал-дэмакраты, Палата абшчын), Лорд Герман (ліберал-дэмакраты, Палата лордаў) і Філіз Полат ("Саюз 90 / Зялёныя", Бундэстаг Нямеччыны) сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі.

19.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.01.2024 Тэгі: скаргі, ААН, свабода слова, экстрэмізм Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэнне па "справе аб экстрэмізме" супраць гамельчука Паўла Катаржэўскага. У 2017 годзе хлопца асудзілі за рэпост "Вконтакте" з групы "Революционное действие". Аб прынятым рашэнні (справа №3095/2018) апавешчаны праваабаронца Леанід Судаленка, які абараняе права жыхара Гомля на выказванне свайго меркавання.

19.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Згодна з Каляндарным планам правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў да 25 студзеня ў краіне павінны быць створаныя і сфармаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі, а да 19 студзеня завяршыцца вылучэнне прадстаўнікоў у іх склады.

19.01.2024 Тэгі: выбары-2024Сустрэча ў Ваўкавыску х прадстаўнікамі вертыкалі. У Ваўкавыскім раёне прайшоў так званы "адзіны дзень інфармавання насеотніцтва”. Прадстаўнікі сілавікоў і ідэалагічнай вертыкалі зладзілі сустрэчы з прадстаўнікамі некаторых працоўных калектываў, расказвалі, што "асаблівая ўвага надаецца антытэрарыстычнай бяспецы і прафілактыцы экстрэмізму".

18.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна 21 снежня 2023 года асудзілі Віталія Пупіна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Віталю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

18.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Сталі вядомыя падрабязнасці пра суд, які адбыўся яшчэ трэцяга кастрычніка 2023 году ў судзе Савецкага раёну Мінска. Мікалая Самахвала прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

18.01.2024 Тэгі: выбары-2024Палац культуры ў Маладзечне Маладзечанскі райвыканкам сваім рашэннем № 54 ад 9 студзеня "Аб некаторых пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў" істотна абмежаваў магчымасці для агітацыі кандыдатаў і іх каманд ў перыяд агітацыйнай кампаніі ў параўнанні з выбарамі 2019 года. 

18.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскга раёна 20 снежня 2023 года асудзілі Уладзіслава Лагойку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіславу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").