- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма У віцебскай калоніі № 3 у ноч з 8 на 9 студзеня памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Гэта ўжо другая смерць палітвязня ў гэтай калоніі за восем месяцаў. У пачатку траўня 2023 года ў "Віцьбе" памёр 61-гадовы блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго, як і ў выпадку Вадзіма Храсько, адправілі ў калонію з цяжкімі захворваннямі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынамі смерці ў двух выпадках стала несвоечасовае аказанне ім належнай медычнай дапамогі, аднак крымінальныя справы па гэтых фактах не заведзеныя. Калоніяй цяпер кіруе 47-гадовы Філіп Стурчанка — прыкладна з траўня 2023 года ён замяніў Аляксея Старавойтава. Былы палітвязень Ігар (імя змененае ў мэтах бяспекі), які ў віцебскай калоніі прабыў больш за два гады і нядаўна вызваліўся, распавёў "Вясне" пра медычную дапамогу і падрабязнасці смерці Мікалая Клімовіча.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: выбары-2024 У Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Да 30 студзеня тэрытарыяльныя и акруговыя выбарчыя камісіі будуць правяраць дакументы на прадмет іх адпаведнасці Выбарчаму кодэксу і прымуць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя 12 і 15 студзеня 2024 году суд Маскоўскага раёну Брэста разглядаў справу супраць Аляксандра Хведарука. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, заявы, пенітэнцыярная сістэма У ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ў калоніі "Віцьба" ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Ён быў дастаўлены з калоніі ў лякарню, але медыкі ўжо не змаглі яго выратаваць. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з сумеснай заявай з гэтай нагоды.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня быў вынесены чарговы прысуд па “народным” артыкуле: за ўдзел у пратэсным маршы ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса судзілі барменшу Маргарыту Ермаліцкую. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Барысаўскі раённы выканаўчы камітэта 12 студзеня прыняў рашэнне "Аб некаторых пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў", якім вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў па выбарах дэпутатаў, памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавалі гэтае рашэнне і параўналі з аналагічным рашэннем у 2019 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, гісторыі вязняў Пенсіянерка з Салігорска Ганна Стражэвіч — цяпер палітзняволеная. Яе затрымалі 18 снежня 2023 года. А на волі яна пісала лісты іншым палітвязням. Сярод іх — ужо былая палітзняволеная Яна (імя зменена). Яна распавяла "Вясне", як Ганна падтрымлівала яе лістамі, а цяпер сама мае патрэбу ў гэтым.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 снежня вынесены прысуд дырэктару прыватнага прадпрыемства Дзмітрыю Чухнову, абвінавачагаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2024 Тэгі: выбары-2024 У Мазырскім раёне вызначыліся з месцамі для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты, альбо іх даверанымі асобамі, а таксама памяшканняў для правядзення сустрэч выбарцаў з кандыдатамі.