- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што Віцебская абласная выбарчая камісія 29 снежня прыняла канчатковае адмоўнае рашэнне па скарзе на жыхара Оршы Уладзіміра Байцова. Ён абскардзіў рашэнне Аршанскай раённай выбарчай камісіі аб адмене рашэння аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Аршанскага раённага Савета дэпутатаў. Але, так як рашэнне Віцебскай ВК было заснаванае на няправільна прыманай норме закона, гэтае рашэнне павінна быць адменена.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што газета "Полацкі веснік" падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Адзінцовай.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 5 снежня вынеслі чарговы прысуд за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Слесару Мікіту Машуту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) прызначылі два гады "хіміі" — да суда яго ўтрымлівалі пад вартай. Гарадзенец віну не прызнаў і запэўніваў суд, што думаў, што шэсце, у якім ён прымаў удзел, адбываецца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым, пры сабе ў яго быў бел-чырвона-белы сцяг. Суд яму не паверыў.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Мяркуючы па спісе ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у “дэпутаты” Лідскага раённага савету, у гэтым раённым органе будуць выключна прадстаўнікі вышэйшага Лідскага начальства і наменклатуры.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд 51-гадовама кладаўшчыку і таваразнаўцу аднаго з прадпрыемстваў сталіцы Мікалаю Халаеву. Мужчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Лідзія Цяліца.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка прыняў 12 студзеня удзел у пасяджэнні Лунінецкага райвыканкама. Ён падрабязна спыніўся на тэме маючых адбыцца выбараў, акцэнтаваўшы ўвагу праваахоўнікаў на забеспячэнні бяспекі на ўчастках для галасавання, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал "Крэпасць".
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Магілёўскага раёну 13 снежня 2023 года вынеслі прысуд Сяргею Якубёнку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лкашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Халадцоў.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка, інфаграфіка, зборныя матэрыялы Па стане на 15 студзеня ў Беларусі 1413 палітычных зняволеных. У нашай краіне працягваюць пераследваць і рэпрэсаваць беларусаў за адкрытае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Да 2022 спісы членаў камісій любога ўзроўню (абласных камісій, акруговых, участковых) публікаваліся адкрыта. Апошні раз спісы сябраў камісій цалкам публікаваліся падчас выбараў у 2020 годзе. Але пасля імёны тых, хто адказвае за выбары, сталі хаваць. На рэферэндуме - 2022 на Берасцейшчыне сябры УВК у дні галасавання проста насілі бэйджыкі "сябра выбарчай камісіі".