10.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.01.2024 Тэгі: выбары-2024Злева: Мікалай Кавалько, справа - Аляксандр Амельянюк, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕЗ з 2021 года. Праўладная газета "Пінскі веснік” 10 студзеня 2024 апублікавала артыкул пад загалоўкам “Пабывалі на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты".

10.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Маскоўскага раёну Мінска шостага снежня 2023 года асудзілі Мікіту Новіка паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Лідзія Целіца прызначыла Мікіту два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

10.01.2024 Тэгі: выбары-2024Павел Сапелка. Фота: "Белсат" Днямі канчаткова стала вядома, што Беларусь не будзе запрашаць назіральнікаў АБСЕ на парламенцкія выбары*. Гэтая электаральная кампанія стане трэцяй без назіральнікаў ад структур АБСЕ-БДІПЧ і Парламенцкай асамблеі. З міжнародных назіральнікаў будуць місія ПА АДКБ і прадстаўнікі краін СНД. Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка каментуе сітуацыю, якая склалася з міжнародным назіраннем за выбарамі* ў Беларусі.

10.01.2024 Тэгі: рэпрэсіі, экстрэмізм, зборныя матэрыялы На дадзены момант у Беларусі 169 "экстрэмісцкіх фармаванняў", з іх 62 прызналі у 2023 годзе. Для параўнання: у 2022 годзе ў "пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" было ўнесена 80 пазіцый. З 2021 года за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) агулам асудзілі мінімум 130 чалавек (як правіла, гэты артыкул выкарыстоўваюць у абвінавачванні ў сукупнасці з іншымі крымінальнымі артыкуламі). Летась у пералік уключылі 11 медыя і пяць блогераў, музычны гурт "Tor band", Праваабарончы цэнтр "Вясна", БАЖ, ЗБС, дзве буйныя суполкі салідарнасці і шэраг іншых грамадскіх аб'яднанняў і суполак. "Вясна" распавядае, каго ў 2023 годзе прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" і нагадвае пра меры бяспекі.

10.01.2024 Тэгі: выбары-2024Будынак Гродненскага аблвыканкаму, дзе адбываюцца паседжанні аблсавета Мяркуючы па спісе зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў у абласны савет 29-га склікання, склад Гарадзенскага абласнога савету істотна зменіцца. “Гарадзенская праваабарона” аналізуе склад кандыдатур на дэпутацкі мандат у аблсавет.

10.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Аляксандр Яшкін У Гродзенскім абласным судзе 4 студзеня вынесены прысуд 37-гадоваму праграмісту Аляксандру Яшкіну, абвінавачанаму па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:  ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці); ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

10.01.2024 Тэгі: выбары-2024Будынак Гродненскага аблвыканкаму, дзе адбываюцца паседжанні аблсавета Мяркуючы па спісе зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў у абласны савет 29-га склікання, склад Гарадзенскага абласнога савету істотна зменіцца. “Гарадзенская праваабарона” аналізуе склад кандыдатур на дэпутацкі мандат у аблсавет.

09.01.2024 Тэгі: грамадства, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што Горацкая сельгасакадэмія (БДСГА) на сваім сайце адcправаздачылася аб зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты. Яшчэ 28 снежня быў выстаўлены пікет падчас абедзеннага перапынку — і раптам каля кінатэатра "Крыніца" адразу ж сабралася больш за дваццаць чалавек.