- Катэгорыя: Вясна
06.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Маскоўскага раёна Брэста пятага студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 30-гадовага Алега Зыкуна. Яго абвінавацілі паводле ч.3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2024 Тэгі: рэпрэсіі, экстрэмізм, зборныя матэрыялы Агулам за 2023 год беларускія суды прынялі 888 рашэнняў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, сімволікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданняў "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Гэта як сайты і сацсеткі незалежных СМІ, арганізацый, буйныя тэлеграм-каналы, так і асабістыя старонкі ў сацсетках. Напрыканцы года ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" былі ўнесеныя антысеміцкая кніга "Нет плохих народов", сацсеткі вядомага ксяндза Вячаслава Барка, шэраг паштовых адпраўленняў з "бел-чырвона-белымі палоскамі і вершнікам на кані". Цяпер за іх выраб, распаўсюд і захоўванне з мэтай распасюду — то бок перасылы, рэпосты і падпіскі ў некаторых сацсетках — у Беларусі пагражае адміністрацыйныя адказнасць ажно да арышту. У 2023 годзе паводле арт. 19.11 КаАП былі рэпрэсаваныя мінімум 2791 чалавек (гэта лічба можа быць значна большай). "Вясна" распавядае пра пераслед у 2023 годзе за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", а таксама ўзгадвае самыя дзіўныя і недарэчныя "экстрэмісцкія матэрыялы", у якіх рэжым Лукашэнкі пабачыў пагрозу для сябе.
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, рэпрэсіі, падкаст Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год — у новым выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў?
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Паводле звестак аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання на Берасцейшчыне кандыдатам зарэгістраваная дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Святлана Барташ.
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2024 Тэгі: выбары-2024 У Светлагорскім раёне вызначыліся з вылучэнцамі ў кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, абласны і раённы савет.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 У распараджэнне MAYDAY TEAM трапіў спіс старшыняў і сакратароў прыкладна паловы раённых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Магілёўскай вобласці. Як бы ні хавалі прозвішчы, яны становяцца вядомыя. І ўжо можна зрабіць выснову: выканаўчая ўлада жорстка трымае кантроль над камісіямі, у іх бяруць толькі правераныя кадры.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што старшынёй акруговай выбарчай камісіі Горацкай выбарчай акругі № 82 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прызначаны Андрэй Панамароў.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што Віцебская абласная выбарчая камісія 27 снежня 2023 году адмовілася разглядаць па сутнасці скаргу жыхаркі Віцебска Ірыны Яскевіч, якой адмовіла гарадская выбарчая камісія ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні яе кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарсавета дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці ў 14-ці акруговых выбарчых камісій зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.