- Катэгорыя: Вясна
28.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі Следчы камітэт 27 снежня распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні Алены Жылачкінай (Жываглод), Аляксандра Дабравольскага, Паўла Лібера і Паўла Марыніча.
На новыя тэрміны ў мясцовыя Саветы дэпутатаў вылучаюцца амаль 40% прэтэндэнтаў ад агульнай колькасці
- Катэгорыя: Вясна
28.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 26 снежня, у кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў вылучана 366 асобаў. Большасць з іх вылучаецца адным суб'ектам, найболей – працоўнымі калектывамі (163 асобы ці 44,5% ад усяго). Восем чалавек падалі дакументы ад двух суб'ектаў, найболей – шляхам збору подпісаў і палітычнымі партыямі. Распавядаем, што вядома пра вылучэнцаў на дадзеным этапе.
- Катэгорыя: Вясна
28.12.2023 2021 год стаў пераломным у дзейнасці праваабарончага цэнтра “Вясна”. Менавіта на гэты час прыйшоў пік рэпрэсій і пераследу грамадзянскай супольнасці і беларускіх абаронцаў правоў чалавека. Праз крымінальны пераслед, затрыманні, арышты, блакаванне інфармацыйных рэсурсаў сябры арганізацыі мусілі былі пакінуць Беларусь, аднак сваёй дзейнасці не спынілі: хутчэй наадварот – сталі яшчэ больш аддана служыць сваім праваабарончым ідэалам, абараняючы дзесяткі тысяч суайчыннікаў, якія падпалі пад пераслед. Дзейнасць “вясноўцаў” ва ўмовах выгнання не засталася без увагі сусветнай грамадскасці і міжнародных інстытутаў. Сёння прыводзім знакі прызнання працы Праваабарочага цэнтра “Вясна” і яе сябраў за апошнія тры гады.
- Катэгорыя: Вясна
28.12.2023 Тэгі: выбары-2024 25 снежня завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Паведамляецца, што ўсяго ў краіне зарэгістраваныя агулам 11 385 ініцыятыўных груп: 164 – у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 11221 – у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
27.12.2023 Тэгі: выбары-2024 “Калінкавіцкія навіны” прадаставілі пляцоўку для выступу кіраўнікоў раённых аддзяленняў партыі “Белая Русь” і Камуністычнай партыі Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
27.12.2023 Тэгі: выбары-2024 На Мазыршчыне зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
27.12.2023 Тэгі: грамадства, палітыка, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на 23 снежня Гарадоцкая раённая выбарчая камісія зарэгістравала 26 ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў па 25 выбарчых акругах: па адной групе ў 24 акругах і ў адной акрузе пачалі збіраць подпісы дзве ініцыятыўныя групы. Каб стаць кандыдатамі ў дэпутаты райсавету, неабходна сабраць як мінімум 10 подпісаў ад 600-700 выбаршчыкаў, зарэгістраваных у выбарчых акругах.
- Катэгорыя: Вясна
27.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, затрыманні Палітзняволенага Уладзіміра Запольскіх асудзілі другі раз паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 22 снежня 2023 года суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў яму яшчэ год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
27.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-27 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
27.12.2023 Тэгі: выбары-2024 На Гарадзеншчыне акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты розных узроўняў.