- Катэгорыя: Вясна
27.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе шостага снежня вынесены прысуд 26-гадоваму жыхару Мінска Яўгену Філіповічу, якога абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 362-1 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд другі раз асудзіў завочна бізнесмена Вадзіма Пракоп'ева. Яго асудзілі да 25 гадоў калоніі і штрафу ў 37 тысяч рублёў (1000 базавых велічыняў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, на пяць гадоў. Яго абвінавацілі паводле артыкулаў аб "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК), "удзеле ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі іншай дзяржавы" (ч. 3 арт. 361 КК), "паклёпе на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "абразе Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады" (ч. 1 і 2 арт. 368, арт. 369 КК). Справу разглядала Святлана Крамянёўская.
- Катэгорыя: Вясна
25.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Першы пікет для збору подпісаў прайшоў 23 снежня на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам па вуліцы Савецкай у Гомелі. Пад час ранейшых электаральных кампаній тут пікетавалі і праўладныя арганізацыі, і апазіцыйныя грамадскія аб’яднанні. Аднак сёлета сітуацыя кардынальна змянілася.
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 24 снежня зарэгістравана 48 прэтэдэнтаў на кандыдатцтва ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. З іх 15 — сябры партыі "Белая Русь", два — сябры Камуністычнай партыі, яшчэ два — сябры Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, але большасць з іх — беспартыйныя (29 чалавек). У дэпутаты вылучаюцца дырэктары школ, настаўнікі гімназій, дырэктары калгасаў і лясгасу, намесніца галоўнага ўрача, натарыўс, глаўрэдка раёнкі, а таксама высокапастаўленыя чыноўнікі.Распавядаем пра самых цікавых з іх.
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Мінская абласная выбарчая камісія на сваім пасяджэнні 14 снежня вызначыла колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання. Гэта было першае рашэнне выбракама. Але праз пяць дзён сябры выбарчай камісіі ўжо змянілі гэта рашэнне — на большасці выбарчых акругах зменшылі неабходную колькасць на некалькі подпісаў.
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 23 снежня ў Мінскай вобласці зарэгістраваліся пакуль толькі восемь асобаў, якія прэтэндуюць на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. Свае ініцыятыяўныя групы па зборы подпісаў вылучылі сябры партыі "Белая Русь" і беспартыйныя асобы ў сямі раёнах Міншыны. Распавядаем пра іх.
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 23 снежня ў Мінску 45 асобаў зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні сябе ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Скандальны дэпутат Алег Гайдукевіч, Дзмітрый Шаўцоў, пад кіраўніцтвам якога Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічаў у вывазе дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый у Беларусь, галоўны ідэолаг Лукашэнкі Вадзім Гігін, былы намеснік начальніка МУС Аляксандр Барсукоў, які за працу падчас пратэстаў у 2020 годзе патрапіў пад санкцыі ЕС, адыёзны прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч, які пад чырвона-зялёным сцягам паказваў фак пратэстоўцам у 2020 годзе, спікерка Генпракуратуры Анжаліка Курчак, якая змагаецца з чайлдфры ў краіне, — гэта адныя з тых, хто прэтэндуе на дэпутацтва ад Мінска. Распавядаем, за вылучэнне каго ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць збіраць подпісы ў Мінску.