21.12.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова У Нямечынне выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі пад назвай "Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся" ("Wenn du durch die Hölle gehst, dann geh weiter"). У кнігу ўвайшлі сведчанні, інтэрв'ю, выступы ў судзе Марфы РабковайМарыі Калеснікавай, Кацярыны Андрэевай, Наталлі Хершэ, Вольгі Класкоўскай, Насты Лойкі ды іншых жанчын, якія патрапілі пад палітычны пераслед у выніку пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе. Кніга выдадзена на нямецкай мове. Яе ўкладальніцай з'яўляецца кінарэжысёрка, прадзюсарка і калумністка Кардэлія Дворак (Cordelia Dvorák). Матэрыял для кнігі збіралі цягам 15 месяцаў пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" і ініцыятывы Politzek.me. Праваабаронцы "Вясны", якія ўдзельнічалі ў зборы матэрыялаў для кнігі, распавялі пра яе важнасць.

20.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Па стане на 18 снежня выбарчыя камісіі Беларусі ўжо акрэдытавалі 2667 назіральнікаў на выбары*. З іх маладзёнаў ва ўзросце да 31 года — толькі 298 чалавек, што складае каля 11%. Абсалютная большасць назіральнікаў акрэдытаваліся ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў.

20.12.2023 Тэгі: выбары-2024Сустрэча ў Лошніцы Дэпутатка ад Барысаўскага раёна, былая міністарка інфармацыі Беларусі, Лілія Ананіч 19 снежня правяла ў Лошніцкай сярэдняй школе сустрэчу з настаўнікамі і выхавацелямі, дзе паскардзілася на санкцыі і агітавала "25 лютага прыйсці на выбарчыя ўчасткі". Але перадвыбарчая сустрэча з чыноўніцай ператварылася ў скаргі на санкцыі, бытавыя праблемы мясцовага насельніцтва і кошты на яйкі.

20.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.12.2023 Тэгі: правы чалавека, свабода асацыяцыяў, салідарнасць Юрыдычная служба "Вясны" накіравала зварот чатыром Спецдакладчыкам з нагоды пераследу беларусаў за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды.

20.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

20.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

20.12.2023 У судзе Маскоўскага раёна Брэста 14 снежня асудзілі Ірыну Санкоўскую паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Ірыне адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Глеб Мельнікаў.

19.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня да дзесяці гадоў калоніі прызначылі 30-гадовай палітзняволенай Аляксандры Каско. Яе затрымалі па вяртанні з Польшчы напачатку лютага гэтага года. Цяпер яе асудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Яшчэ да суда Аляксандру ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў" і "спіс экстрэмістаў". Такім прысуд вынес Дзмітрый Бубенчык. Суд над ёй пачаўся 27 лістапада. 

19.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Злева — спісы ў 2023 годзе, справа — у 2019 годзе MAYDAY паведамляе, што ў спісах абласных і акруговых выбарчых камісій па выбарах у Парламент цалкам адсутнічаюць імёны і прозвішчы сябраў камісій.