- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовага Чэслава Канановіча. Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, альбо ва ўзброеных канфліктах, ці ў фінансаванні такой дзейнасці паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: выбары-2024 У Баранавічах месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў у адрозненні ад папярэдніх выбараў паболела.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: выбары-2024 У Шчучынскім раёне згодна з Каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у адзіны дзень галасавання 24 лютага 2024 года створаная раённая выбарчая камісія.
- Катэгорыя: Вясна
14.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: ААН, ціск, рэпрэсіі, гендарныя правы Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся ва Ўпраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і праінфармаваў яго аб вядомых звестках катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання ў дачыненні да жанчын.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 снежня 2023 года разгледзеў крымінальную справу Уладзіміра Лук'янчука, якога абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле паводле ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: свабода слова, рэпрэсіі, экстрэмізм, гісторыі вязняў У красавіку гэтага года тры песні і сацсеткі гомельскага гурта "Дети хрущёвок" былі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Праз месяц за "распаўсюд" уласных песен былі арыштаваныя пяць музыкаў. Лідар і вакаліст гурта "Дети хрущёвок" Ян Дворак распавёў "Вясне" пра тое, як іх творчасць прыраўнялі к "экстрэмізму", затрыманне, "суткі" ў гомельскім ізалятары і сувязь з TOR BAND.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: смяротнае пакаранне, пенітэнцыярная сістэма, псіхалагічная дапамога Усе асуджаныя ў Беларусі, паводле дзеючага заканадаўства і нарматыўных дакументаў, маюць права на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. Такое права таксама павінна распаўсюджвацца і на асоб, асуджаных да смяротнага пакарання. Юрыстка і былая адвакатка Людміла Казак, якая брала ўдзел у канферэнцыі "Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі", зыходзячы з уласнага досведу распавяла пра неабходнасць медычнай і псіхалагічнай дапамогі асуджаным да смяротнага пакарання і яго асаблівасці.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Адыёзнае рашэнне, якое тычыцца месцаў, забароненых для правядзення пікетавання, прыняў Гомельскі гарвыканкам 7 снежня. У параўнанні з выбарамі 2019 і 2020 года яно істотна пагоршыла ўмовы для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў.