12.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіслава Корзуна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Рубахава прызначыла Уладзіславу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

12.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Ілюстрацыйнае фота 7 снежня 2023 году адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі ўтвораны Віцебская абласная і 14 акруговых выбарчых камісій па 13 чальцоў кожная. Агулам у вобласці абрана 195 сябраў камісій. Спісы сябраў камісій не былі апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі.

12.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Пасяджэнне Прэзідыума Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. Фота: газета "Герой працы" Райвыканкамы і раённыя газеты Віцебскай вобласці размясцілі на сваіх афіцыйных сайтах рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання.

12.12.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.12.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, валанцёры, выбары-2024 Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў_ц на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Акцыю запалохвання ладзіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

12.12.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, правы чалавека Камітэт па правах чалавека ААН прыняў 31 кастрычніка 2023 рашэнне (меркаванне) па скарзе палітзняволенага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі, прызнаўшы парушэнне яго права на свабоду, што гарантаванае артыкулам 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таксама КПЧ звярнуўся да дзяржавы з просьбай прыняць тэрміновыя меры для забеспячэння таго, каб жыццё, фізічны і маральны стан Віктара Бабарыкі не зведвалі небяспеку, а таксама забяспечыць яго камунікацыі з адвакатамі, членамі сям'і і медыцынскімі работнікамі.

12.12.2023 Тэгі: выбары-2024Рэчыца. Ілюстрацыйнае фота. Паводле Каляндарнага плана ЦВК да 10 снежня адпаведнымі рашэннямі мясцовых органаў улады павінны быць вызначаныя месцы, забароненыя для пікетавання з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў. Прааналізавалі на прыкладзе палескага рэгіёну, якія магчымасцямі для правядзення пікетаў для ініцыятыўных груп засталіся і як адбываецца інфармаванне электарату ў мясцовых СМІ.

11.12.2023 Тэгі: палітвязні, правы чалавека 10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. 75 гадоў таму ў гэты дзень была падпісаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Абарона правоў чалавека на сённяшні дзень у Беларусі актуальная як ніколі. Галоўны фокус у гэтай тэме – падтрымка палітвязняў і іх вызваленне. Нягледзячы на тое, што усе вязні ў беларускіх турмах зазнаюць парушэнне правоў, палітзняволеныя падвяргаюцца асабліва жорсткаму абыходжанню і катаванням. Некаторыя з іх пасля адбывання турэмнага тэрміна пачалі працаваць у правабарончых арганізацыях і бараніць правы іншых палітычных зняволеных.

11.12.2023 Тэгі: выбары-2024Гомельскі абласны выканкам. Згодна з Каляндарным планам ЦВК на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў абласных Саветаў дэпутатаў і аблвыканкамаў 11 снежня былі ўтвораныя абласныя і акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах у Адзіны дзень галасавання 24 лютага. Як гэта прайшло ў Гомелі, Брэсце і Гродна?

11.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-11 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.