11.12.2023 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці ад Libereco #WeStandBYyou Джулія Пастарэла (Палата дэпутатаў Італіі, "Azione"), Юозас Алекас (Еўрапейскі парламент, "Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў") і Мануэла Ротман (нямецкі Бундэстаг, "Альянс 90 / Зялёныя") сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі.

11.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Віцебскі раённы суд 6 снежня асудзіў мясцовага жыхара Сяргея Зайцава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што на сваім жа судзе ў сакавіку гэтага года выказаўся ў ненарматыўнай форме ў адрас дзяржаўнай абвінаваўцы. Пацярпелай выступала памочніца пракурора г. Віцебска. Паведамляецца, што Зайцаў быў раней судзімы 11 раз. На судзе віцебчук віну не прызнаў. Справу разглядаў Міхаіл Зубеня.

11.12.2023 Тэгі: праваабаронцы, свабода слова, салідарнасць, рэпартаж У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Прэмія, заснаваная 15 год таму “Праваабарончым альянсам” трэці раз уручаецца не ў Беларусі, а частка яе намінантаў знаходзіцца зараз за кратамі за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць.

10.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прэміі адбылася 10 снежня ў Вільні. Сярод лаўрэатаў у чатырох намінацыях — двое палітзняволеных.

08.12.2023 Тэгі: палітвязні, культура, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк Металічная арт-інсталяцыя “Нязломныя”, прысвечаная палітзняволеным правааабронцам "Вясны", адкрылася ў самым цэнтры Вільні — на Лукішскай плошчы.

08.12.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў улады, або проста чытаюць незалежныя СМІ. Па ўсёй краіне сілавікі больш за тры гады штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У лістападзе праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 465 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 69 арыштаў і 105 штрафаў. Таксама за мінулы месяц павялічылася колькасць выпадкаў пераследу родных актывістаў, якія з'ехалі за мяжу. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лістападзе. 

08.12.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека 10 cнежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. Але сёння ўсё складаней верыць у канцэпцыю правоў чалавека. З гэтай нагоды "Вясна" распытала тых, хто працягвае абараняць правы чалавека нават у такі змрочны час. Праваабаронцы распавялі, чаму, на іх пункт погляду, канцэпцыя правоў чалавека ўсё яшчэ працуе, што надае ім сілу і матывацыю абараняць каштоўнасці правоў чалавека цяпер, а таксама якія сродкі прасоўвання гэтых каштоўнасцяў яны бачаць найбольш дзейснымі.

08.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка У Беларусі працягваецца ўстойлівая тэндэнцыя крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Па звестках, якія ўдалося сабраць праваабаронцам "Вясны", за лістапад маглі быць асуджаныя не менш чым 101 чалавекі. Праваабаронцы маюць звесткі пра не менш чым 22 пацверджаныя факты асуджэння, з якіх 18 складаюць мужчыны і чатыры жанчыны. Расказваем пра асаблівасці крымінальнага пераследу беларусаў і беларусак у лістападзе.

08.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.12.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў З Аляксандрам Антанюком з Брэста, былым следчым і былым палітзняволеным, мы сустрэліся 28 лістапада ў дзень, калі споўнілася роўна 10 месяцаў, як ён на волі. Берасцеец адбыў увесь тэрмін у паўтары гады па "справе карагодаў" і пакінуў Беларусь праз рызыку новага пераследу. Каля дзевяці месяцаў ён знаходзіцца ў эміграцыі. "Вясна" паразмаўляла з былым палітвязнем пра працу следчым, папярэджанне за канцэрт Dzieciuki, затрыманне на праўладным мітынгу, успрыняцце кратаў з двух бакоў, пра тое, з якімі выклікамі прыходзілася сутыкацца ў зняволенні, каштоўнасць свабоды, "брэсцкі працэс" і многае іншае.