- Катэгорыя: Вясна
04.12.2023 Тэгі: грамадства, пераслед, рэпрэсіі Наступ беларускіх сілавікоў на сябраў “Каардынацыйнай рады” па сваім масштабе нагадвае падзеі 2021 года. Пачынаючы з 28 лістапада ў краіне прайшло больш за сто ператрусаў па месцы жыхарства і рэгістрацыі яе ўдзельнікаў, была ўзбуджаная крымінальная справа.
- Катэгорыя: Вясна
02.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 28 лістапада ў выязным пасяджэнні асудзіў 48-гадовага Валерыя Тацына па артыкуле за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
02.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі абласны суд першага снежня вынес прысуд Аляксандру Ганчарову, якога абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2023 Тэгі: ААН, правы чалавека Праваабаронцы падрыхтавалі прамежкавую справаздачу аб выкананні Беларуссю рэкамендацый трэцяга цыкла ўніверсальнага перыядычнага агляду (УПА). Даклад падрыхтаваны кааліцыяй беларускіх праваабарончых арганізацый: Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў, Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Lawtrend, Офісам па правах людзей з інваліднасцю, прававой ініцыятывай, Human Constanta – сумесна з Беларускай Асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека і экалагічнай арганізацыяй "Экадом" пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, паведамляе belhelcom.org.
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх — праваабаронцы "Вясны" Уладзь Лабковіч і Дзіяна Пінчук.
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2023 Тэгі: выбарчае заканадаўства, экстрэмізм, выбары-2024 Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў Беларусі прызначаныя на 25 лютага 2024 года. Гэта першая выбарчая кампанія пасля крызісу 2020 года. Пройдзе яна як з некаторымі новаўвядзеннямі, што былі прынятыя за гэтыя тры гады, так і з шэрагам старых практык, якія парушаюць міжнародныя стандарты правядзення дэмакратычных і справядлівых выбараў і патрабаванні нацыянальнага заканадаўства. Нягледзячы на тое, што нацыянальныя назіральнікі, праваабаронцы і місіі АБСЕ неаднаразова звярталі ўвагу на апошняе і заклікалі адмовіцца ад іх і палепшыць выбарчыя працэсы, улады не выканалі амаль ніводнай рэкамендацыі. Супрацьстаянне прымусу датэрміновага галасавання, забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня, утварэнне ўчасткаў для галасавання ў СІЗА і турмах, рашэнне ўдзельнічаць у выбарах экс-кіраўніка ліквідаванай партыі, пазбаўленне выбарчага права грамадзян Беларусі, што жывуць за мяжой, а таксама асоб, асуджаных да пазбаўлення волі і асоб, прызнаных недзеяздольнымі. Гэтае ды іншыя пытанні, звязаныя з праблемамі і рэаліямі беларускіх выбараў*, мы абмеркавалі з экспертам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Паўлам Сапелкам.
- Катэгорыя: Вясна
30.11.2023 Тэгі: заканадаўства, пенітэнцыярная сістэма, карная медыцына, псіхалагічная дапамога Грамадская ініцыятыва "Лекары за праўду і справядлівасць" правяла 29 лістапада ў Вільні канферэнцыю "Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі". Каманда экспертаў арганізацыі, у якую ўвайшлі юрысты, медыкі, былыя адвакаты і пісхолагі, падрыхтавалі серыю дакладаў, у якіх распавялі аб тым, з якімі праблемамі сёння сутыкаюцца зняволеныя, у тым ліку на аснове анкетавання былых асуджаных і іх родных, і абмеркавалі, што трэба змяніць у сістэме. Былі прэзентаваныя вынікі анкетавання былых зняволеных, іх родных і блізкіх, а таксама зборнік артыкулаў і дакументаў па тэме.